Культура

Фатаграфіі гэтай сланімчанкі выстаўляюцца па ўсім свеце — праз іх яна расказвае і пра дыктатуру ў Беларусі ФОТЫ

Саша Вялічка — 32‑гадовая мастачка і фатографка родам са Слоніма, якая ў сваёй творчасці даследуе цяжкія тэмы: траўмы, эміграцыю, зняволенне і прапаганду. Яна стала першай беларускай-лаўрэаткай прэстыжнай прэміі памяці польскага фатографа Конрада Пустолы, узяла галоўную ўзнагароду The SEEEU Photo Essay Award у рамках першага еўрапейскага Месяца фатаграфіі ў Японіі, яе працы выстаўляюцца па ўсім свеце.

Саша Вялічка. Тут і далей — фота з асабістага архіва

Нядаўна Саша атрымала падтрымку Fotofestiwal (Лодзь) за праект «Выкліканыя на дыван» («Called to the Carpet»), прысвечаны біяпалітычнаму кантролю над жанчынамі-палітзняволенымі ў Беларусі.

Менавіта ў Лодзі з 19 чэрвеня па 12 ліпеня можна будзе пабачыць усе творы мастачкі з гэтай серыі.

Пра што расказваюць фатаграфіі гэтай мастачкі? Для праекта «Called to the Carpet» аўтарка падрыхтавала серыю партрэтаў зняволеных жанчын, надрукаваных на дыване. У працэсе ёй дапамагалі ініцыятывы «Палітвязынка» і «Ружовыя хусткі».

Сашын праект «Стан адмаўлення» (State of Denial) даследаваў, як людзі функцыянуюць у лічбавым свеце, насычаным фэйкавымі навінамі, дыпфэйкамі і маніпуляцыямі ў СМІ. 

Абапіраючыся на рэальныя гісторыі затрыманняў у Беларусі, яна стварыла пастановачныя фатаграфіі, якія паказвалі абсурднасць і жорсткасць жыцця пры дыктатуры.

За гэты праект беларуска дадаткова атрымала Гран-пры Les Boutographies 2025 — аднаго з вядучых еўрапейскіх фестываляў аўтарскай фатаграфіі.

Да вымушанай эміграцыі пасля падзей 2020 года фатографка шмат здымала Беларусь і дакументавала свет і людзей навокал. У тым ліку — родны Слонім.

Працы Аляксандры прэзентаваліся ў Францыі, Германіі, Партугаліі, Нідэрландах, Іспаніі, Сінгапуры і Японіі. Зараз іх таксама можна адшукаць у польскай галерэі сучаснага мастацтва Jednostka.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне10

У Ждановічах сёння адчыніўся будаўнічы гіпермаркет. Што там прадаецца?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць