Грамадства1515

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты

У Эстоніі шукаюць, як вярнуць 2 мільёны еўра, выдзеленыя па праграме ЕС кампаніі LaavaTech Таццяны Зарэцкай. Яна сама тым часам разам з мужам прэвентыўна з'ехала ў ААЭ. Эстонская кампанія — «голая». 

Фота: CabinetBelarus / Telegram

Стала вядома, што яшчэ ў 2024 годзе Еўрапейская пракуратура пачала расследаванне дзейнасці кампаніі LaavaTech, чыім заснавальнікам і публічнай асобай была беларуска Таццяна Зарэцкая — фігурантка расследавання «Нашай Нівы».

Чытайце таксама: Паспяховая стартаперка ці баранэса Мюнхгаўзен? Як Таццяна Зарэцкая трапіла ў Аб'яднаны кабінет і чаму яна яго пакінула

Пракуратура налічыла 450 тысяч еўра шкоды, плюс ад Зарэцкай патрабуюць вярнуць 2 мільёны еўра гранта, выдзеленага на развіццё тэхналогіі па паскораным вырошчванні раслін, якой так і не стварылі. 

Паведамляецца таксама, што на сумесную эстонскую маёмасць (коштам 300 тысяч еўра) Зарэцкай з яе мужам, фінам Юсі Маціясам Пікарайненам (Jussi Matias Pikkarainen), накладзены арышт, а на будучыя паступленні на эстонскія рахункі Зарэцкай у Эстоніі накладзены арышт да сумы 1,8 мільёна еўра. 

З гэтых лічбаў можна зрабіць выснову, што эстонскія рахункі Зарэцкай былі пустымі і следства толькі спадзяецца, што калі-небудзь туды штосьці паступіць, каб канфіскаваць. 

Сама эстонская кампанія — «пустая». Пасля спынення грантавых траншаў яна не вядзе дзейнасці, не здае справаздач. Апошняя фінансавая справаздачнасць па ўсіх нарматывах здадзена за 2023 год. Гэтыя званочкі «Наша Ніва» таксама падрабязна асвятлала. 

Чытайце: Памятаеце «паспяховую мільянерку» Зарэцкую? Выглядае, што яе кампанія — усё

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Але, што найбольш адметна, сама Зарэцкая разам з мужам даўно пакінулі Эстонію і афіцыйна паведамілі мясцовую падатковую службу, што з'яўляюцца рэзідэнтамі ААЭ.

Таццяна Зарэцкая стала рэзідэнтам Арабскіх Эміратаў 2 чэрвеня 2025 года, а яе муж — 10 чэрвеня 2025 года. 

Перабраліся туды яны, як меркуецца, яшчэ раней, таму што нейкі час у ААЭ ўладальніку беларускага ці еўрапейскага пашпарта можна знаходзіцца без візы. Але сам статус падатковага рэзідэнта ААЭ не атрымліваюць толькі па факце колькасці праведзеных дзён, ён патрабуе прадпрымальніцкай візы або дазволу на работу.

Таксама звяртае ўвагу тое, што раней актыўная і прабіўная Зарэцкая закінула, закрыла, а месцамі нават вычысціла свае сацыяльныя сеткі.

Да таго яна дакументавала амаль кожны свой пералёт, ствараючы ўражанне чалавека, чый час каштуе грошай (адна з яе бізнэс-паслуг — продаж асабістых кансультацый). Але з вясны 2025‑га яе інстаграм-акаўнт стаў закрытым.

На апошнім апублікаваным фотаздымку — у маі 2025‑га — Зарэцкая стаіць на фоне сцягоў ЗША і Саудаўскай Аравіі: «Саудаўская Аравія — гэта месца, дзе быць. Зблізку назіраю, як робіцца гісторыя», — напісала яна, адзначыўшы горад Эр-Рыяд.

Фэйсбук Зарэцкая пачысціла ажно да публікацый за 2022 год. У Linkedin — сетцы, дзе яшчэ зусім нядаўна Зарэцкая прапаноўвала любому ахвотнаму за сціплыя $100 тысяч знаёмства з членам саўдаўскай кіроўнай дынастыі — таксама ўжо год няма новых публікацый. 

Каментары15

  • Дзя
    14.02.2026
    Хутка ў Беларусі
  • Tut
    14.02.2026
    Я не разумею, чаму ў Эстоніі шукаюць як вярнуць 2 мільёны, але не шукаюць саму Зарэцкую? Чаму няма заявы ў Інтэрпал? Няўжо можна скрасці грошы, зляцець у Дубай, і ніхто там цябе не дастане?
  • Тэдди
    14.02.2026
    Саша Зверева с ней улетела? Они ж там подруги

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?11

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

Забіты ў Польшчы расійскі мастак адну з карцін прадаў за $20 тысяч і заданаціў УСУ. Вось што расказаў яго знаёмы беларус Бохан5

Адны нічыі. Вынікі футбольнай ночы на мундыялі1

Як палепшыць начны сон немаўляці? Дапаможа бацька3

Самец беларускай рысі вельмі здзівіў навукоўцаў2

Фатограф з Калінкавічаў засудзіў Маскоўскі заапарк, які выкарыстаў без дазволу яго фота норкі2

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын2

У ЗША разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык6

Лукашэнка ўвязаў вызваленне палітвязняў з адкрыццём амерыканскага пасольства і фінансавымі пытаннямі4

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?11

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць