Спорт33

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды

Фаварыт Гульняў амерыканец Ілля Малінін праваліў свабодную праграму.

Міхаіл Шайдораў. Фота: Jamie Squire/Getty Images

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна ўчора выйграў золата Алімпіяды ў мужчынскім адзіночным фігурным катанні. Фаварыт гульняў амерыканец Ілля Малінін — толькі восьмы.

Фаварытам гульняў лічыўся 21‑гадовы грамадзянін ЗША Ілля Малінін, які нарадзіўся ў сям'і рускіх фігурыстаў Таццяны Малінінай і Рамана Скарнякова, якія выступалі на чэмпіянатах СССР і Расіі, а на міжнародным узроўні за Узбекістан.

Малінін лідзіраваў пасля кароткай праграмы, аднак дапусціў вялікую колькасць памылак у свабоднай праграме, мінімум двойчы ўпаў. Суддзі ў свабоднай праграме паставілі яго на 15‑е месца, выніковае (сумуецца кароткая і свабодная) — 8‑е месца.

Чэмпіёнам гульняў стаў спартсмен з Казахстана Міхаіл Шайдораў (сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2025), яму таксама 21 год.

Японец Юма Кагіяма заваяваў срэбра, трэцяе месца заняў таксама спартсмен з Японіі Сюн Сата. 

Міхаіл Шайдораў выступаў 19‑м у свабоднай праграме, а Малінін апошнім 24-м.

Пасля выступу спартовец, што выходзіць у лідары, сядае побач з астатнімі фігурыстамі, і было вельмі цікава сачыць за эмоцыямі Міхаіла, які бачыў як валіліся супернікі. Спачатку ён не мог паверыць, што заваяваў як мінімум бронзу, потым — срэбра, а пасля нізкіх балаў Малініну, Шайдораў быў у шоку.

У нядзелю на Алімпіядзе пройдзе кароткая праграма ў парным катанні, у панядзелак — свабоднае катанне.

Дзясятка найлепшых краін пасля сямі дзён Алімпіяды

Сайт Алімпіяды

Каментары3

  • Žvir
    14.02.2026
    Malinin zazviazdiū, vos vam i vynik. Supiernikaū treba pavažac...
  • фасад
    14.02.2026
    У нас таксама была такая "нармальнасць" з алімпійскімі жалязякамі, а ў КЗ яна яшчэ лепей, бо там прыватны сектар не шчэмяць, нацыянальнае развіццё ідзе, баланс у знешняй палітыцы... Але за фасадам - тыя самыя аўтарытарызм і карупцыя, парушэнні правоў чалавека. Так што, спачатку трэба карэнныя перамены асноваў грамадска-палітычнага ладу, а потым будзе ўнармавана ўсё астатняе.
    п.с. добра адкатаўся, малайчына.
  • Улад
    14.02.2026
    Міхаіл Шайдораў нарадзіўся і жыве у Казахстане. І прынцыпова называе сябе казахстанцам, калі расіяне спрабуюць (як гэта звычайна бывае у іх адносінах да паспяховых людзей з "рускім" прозвішчам) "закінуць" яму расійскасць.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць