Грамадства55

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра

У Аб’яднаных Арабскіх Эміратах адмененыя два турніры з прызавым фондам 63 000 даляраў, сярод удзельнікаў якіх былі беларусы Данііл Астапенкаў і Ілля Івашка. Спаборніцтвы павінны былі прайсці ў Фуджэйры.

Фота: IFP.com

Абодва беларусы не змаглі згуляць свае матчы ў аўторак, 3 сакавіка, бо над кортамі раздаліся гукі выбухаў. У выніку арганізатары прынялі рашэнне цалкам адменіць абодва турніры.

На гэтую навіну на сваёй старонцы ў Instagram адрэагаваў былы першы ракетка Беларусі Ілля Івашка. Ён прывёў змест ліста, разасланага ATP удзельнікам спаборніцтваў у ААЭ. Паводле яго, ATP прапануе тэнісістам эвакуацыю ў Мілан на чартары са спыненнем у Егіпце. Пры гэтым за месца ў самалёце спатрэбіцца заплаціць 5000 еўра.

«Няма слоў», — кажа Ілля.

Каментары5

  • Indrid Cold
    04.03.2026
    Казалі што гэты рэгіён небяспечны для адпачынку і бізнесу. Тэрарыстычная краіна наўпрост на другім баку праліву знаходзіцца. Што вашыя інвестыцыі і нерухомасць натуральна залежаць ад настрою старога тэрарыста-аяталлы.
    Не, дурням там як мёдам намазалі. Чаго цяпер галасіць? ;)
  • Улад
    04.03.2026
    Навошта эвакуацыя? Адпачывай там спакойна. Сонца, мора, махіта ... Усё будзе добра :)
  • Улад
    04.03.2026
    Indrid Cold, У тых краінах тэнісныя турніры маюць добры прызавы фонд. Канешне, спартсмены туды імкнуцца. Гэта нармальна!

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць