Вайна22

Украінскія вайскоўцы для барацьбы з расійскімі дронамі выкарыстоўваюць сеткамёты

У дадатак да дарагіх метадаў радыёэлектроннай барацьбы або складаных зенітных установак, Узброеныя сілы Украіны атрымалі значна больш танны і эфектыўны сродак процідзеяння паветраным пагрозам.

Сеткамёт «Пташка» на FPV. Фота: ptashkadrones.com

У сацыяльных сетках пачало з’яўляцца відэа, на якіх украінскія байцы дэманструюць новы спосаб знішчэння расійскіх дронаў. Найбольшае ўражанне ствараюць кадры абясшкоджвання расійскага ўдарнага беспілотнага лятальнага апарата «Молнія» з дапамогай спецыяльнага сеткамёта. Гэта прыстасаванне мантуецца на хуткія FPV-дроны.

Прынцып працы сістэмы даволі просты, а таму надзейны: з дапамогай адмысловага халастога патрона прылада выстрэльвае трывалую сетку памерам 3,7 на 3,7 метра ў бок цэлі. Унікальная канструкцыя кантэйнера і дакладна разлічаны імпульс стрэлу забяспечваюць імгненнае раскрыццё і стабілізацыю сеткі ў палёце, якая ў адно імгненне апутвае вінты варожага беспілотніка, у выніку чаго ён цалкам губляе кіраванасць і падае.

Як тлумачыць вытворца, такі сеткамёт не замена сістэмам радыёэлектроннай барацьбы, аднак ён значна пашырае іх баявыя магчымасці. Гэта асабліва актуальна ў тых выпадках, калі праціўнік выкарыстоўвае аўтаномныя рэжымы палёту, кіраванне праз оптавалакно або загадзя запраграмаваныя маршруты, на якія не ўплываюць радыёперашкоды. У такіх умовах фізічны перахоп становіцца адным з нешматлікіх надзейных спосабаў нейтралізацыі пагрозы.

Сеткамёты супраць дронаў прызначаныя для імгненнага рэагавання пры раптоўным з’яўленні паветраных цэляў на блізкай адлегласці. Такая зброя дазваляе абясшкоджваць апараты без выкарыстання выбуховых рэчываў. Гэта істотна зніжае рызыку для асабовага складу і грамадзянскай інфраструктуры, асабліва ва ўмовах шчыльнай гарадской забудовы, дзе пабочныя разбурэнні непажаданыя.

Асноўная перавага прымянення FPV-апарата з сеткамётнай сістэмай заключаецца ў магчымасці бесперапыннага відэакантролю і высокай манеўранасці ў зоне выканання аперацыі. Гэта набывае асаблівае значэнне падчас сутыкненняў з варожымі беспілотнікамі, якія дзейнічаюць на нізкіх вышынях і з’яўляюцца нечакана.

Паводле наяўных звестак, максімальная далёкасць стрэлу дасягае 30 метраў, аднак найбольшая эфектыўнасць назіраецца на дыстанцыі ад 15 да 20 метраў. Вага самой прылады складае ўсяго 750 грамаў, што не стварае крытычнай нагрузкі на дрон-носьбіт. Вытворцы таксама падкрэсліваюць нізкі кошт эксплуатацыі: адзін стрэл каштуе ўсяго каля 1500 грыўняў (каля 35 даляраў).

Акрамя мадэляў для ўстаноўкі на беспілотнікі, распрацаваны і пяхотныя варыянты сеткамётаў, якія выкарыстоўваюцца як індывідуальны сродак абароны салдат. Эфектыўная дыстанцыя перахопу для ручных мадэляў складае 25—30 метраў.

Канструкцыя прылады прадугледжвае магчымасць хуткай замены картрыджа, а ў пашыраных камплектацыях — нават зменную ствальную частку. Гэта дазваляе аператыўна падрыхтаваць сеткамёт да паўторнага выкарыстання без прымянення спецыяльных інструментаў у баявых умовах.

Каментары2

  • Здрасьце
    29.03.2026
    Такія прылады вынайшлі на наступны дзень пасля палёту першаа дрону і мусілі вырабляць многія стартапы тады, калі пра ваеннае ужыванне дронаў ніхто і не думаў.

    Наадварот гэта дзіўна, што толькі на 5 год вайны бакі прыйшлі да гэтай тэхналогіі
  • Проста жыхар
    29.03.2026
    Здрасьце, бо ўжываць сродкі РЭБ было прасцей, пакуль да іх не адаптаваліся.

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў22

Пажары ў расійскіх партах. Што пацярпела ад удараў украінскіх беспілотнікаў3

Дырэктарка турфірмы не пазнала беларускую мову, калі віншавала з Днём яднання Беларусі і Расіі. І працягвае сябе закопваць19

«Да апошняга верылі, што атрымаем дазвол». Адмянілі яшчэ адзін музычны фестываль3

Колькі каштуе леў і дзе купіць вярблюда? Беларуска 18 гадоў таму пераехала ў вёску і завяла заасад

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

Іран за месяц вайны нарасціў экспарт нафты, адначасова абмежаваўшы канкурэнтаў4

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць