Грамадства1111

Польская падатковая інспекцыя накіравала беларусу ліст на мінскі адрас

«З тым жа поспехам яны маглі даслаць яго на Марс», — кажа ён.

Ілюстрацыйнае фота Urzadskarbowy24.pl

Падатковая інспекцыя аднаго з раёнаў Варшавы даслала Валянціну (імя змененае) ліст на мінскі адрас. З палітычных прычын беларус жыве ў Польшчы, не вяртаецца на радзіму і лічыць, што такія дзеянні органа могуць быць для яго небяспечнымі. Цяпер ён намагаецца, каб польскія чыноўнікі не дасылалі лісты па адрасах беларускай прапіскі. Валянцін апісаў Most сітуацыю, у якой апынуўся.

У Польшчы Валянцін зарэгістраваў фонд. Ён успамінае, што яшчэ тады натарыус перапісаў адрас рэгістрацыі з яго беларускага пашпарта. А чыноўнікі ўнеслі яго ў сістэму.

— Я ўвогуле тады пытаўся: «Навошта вам гэтыя даныя? Вы што, збіраецеся туды штосьці слаць?» «Не, проста фармальна. Хай будзе».

Асноўны ж адрас юрыдычнай асобы Валянцін пазначыў віртуальны — у Варшаве. Ён прызнае: мог пра штосьці забыцца і «недазаключыць». Але не вельмі турбаваўся наконт таго, што яго не знойдуць: у прадастаўленай інфармацыі былі яго нумар тэлефона і электронная пошта. Ён меркаваў, што, калі ўзнікнуць пытанні, чыноўнікі знойдуць спосаб з ім звязацца.

«Я не абавязаны там у Мінску пільнаваць гэты ліст»

Аднак нечакана сваякі з Беларусі паведамілі Валянціну, што ліст з польскай падатковай прыйшоў па яго месцы рэгістрацыі ў Мінску. У паведамленні ведамства прасіла запоўніць фармуляр, дадаўшы туды пэўныя даныя пра фонд, у тым ліку адрас правядзення дзейнасці.

Мужчына лічыць, што само дасыланне такіх лістоў у Беларусь для яго і яго сваякоў небяспечнае, а да таго ж проста неэфектыўнае.

— Я не абавязаны там у Мінску пільнаваць гэты ліст. З тым жа поспехам яны маглі даслаць яго на Марс.

Цяпер Валянцін кансультуецца з юрыстамі і плануе напісаць скаргу ў падатковую, а таксама намагаецца, каб польскія чыноўнікі больш не дасылалі лісты па адрасах беларускай прапіскі, калі гэта сістэмная практыка.

— Задача зразумець, гэта чалавек недапетрыў, што ў Беларусь такое нельга слаць, ці гэта сістэмны збой, — кажа Валянцін.

Ці можна ў такіх справах абапірацца на рэгламенты ЕС

Беларус спасылаецца на справу 2011 года супраць кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага. Тады падставай для яе сталі даныя аб банкаўскіх рахунках, прадастаўленыя на запыт беларускага боку чыноўнікамі Літвы і Польшчы ў межах двухбаковых пагадненняў аб прававой дапамозе.

Гэты выпадак стаў адным з трыгераў для перагляду палітыкі ЕС па перадачы персанальных даных у іншыя краіны. Беларусь трапіла ў спіс краін, куды нельга перадаваць персанальную інфармацыю проста па запыце дзяржаўных органаў. Згодна з прынятым у 2016 годзе рэгламентам General Data Protection Regulation (GDPR) і адпаведнай дырэктывай, для гэтага патрабуецца незалежная юрыдычная ацэнка адпаведнасці стандартам ЕС. У 2020 годзе было прынятае рашэнне Schrems II, якое ўвяло патрабаванне ўлічваць рэальныя рызыкі для правоў чалавека ў краіне прызначэння.

Тэарэтычна прынцыпы GDPR не мусяць тычыцца толькі запытаў дзяржаўных органаў, але таксама і не павінны скасоўваць звычайную камунікацыю паміж органам адной краіны і грамадзянамі другой, асабліва калі гэта неабходна для выканання службовых абавязкаў.

Зараз разам з юрыстамі Валянцін спрабуе высветліць, ці могуць прынятыя рэгламенты ЕС тычыцца ягонай справы.

Каментары11

  • Peter
    14.04.2026
    Жора, Ну. А яго імя цяпер трэба хаваць. Фонд невядома каго. Прыкарытнікі.
  • Налоговая Минска
    14.04.2026
    Дебилизм польских налоговиков впечатляет.
  • Архипелаг ГУЛАГ
    14.04.2026
    Тебя пасодють , а ты не воруй 😂

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала18

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

МТБанк абвясціў пра змену лагатыпа2

«Здзелка згарэла». Аўтар кнігі «Аўтарытарызм пад пагрозай» пералічыў падставы для аптымізму наконт будучыні Беларусі8

«Цотны-няцотны». У Расіі вынаходзяць усё хітрэйшыя схемы продажу бензіну2

Аэрапорт Палм-Біч у Фларыдзе цяпер афіцыйна носіць імя Трампа2

Ксёндз касцёла ў Жупранах грунтоўна адказаў на прэтэнзіі пра рамонт у храме, дзе пахаваны Багушэвіч2

У Кітаі праз маштабныя паводкі з гадавальнікаў уцяклі сотні змей1

З сайта дзяржаўнай «Гомельскай праўды» прыбралі беларускую мову6

«Нам людзі патрэбныя, і пажадана з Узбекістана». Лукашэнка запрасіў узбекаў масава ехаць у Беларусь23

У Гродне насмерць засыпала зямлёй кіраўніка будаўнічай фірмы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала18

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць