Свет1313

Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет

Папа выступіў з рэзкімі заявамі. Імёнаў ён не назваў, але ўсе і так ведаюць, хто гэтыя тыраны.

Папа Леў XIV. Фота: Stefano Costantino / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Папа Леў XIV рэзка выступіў супраць лідараў, якія трацяць мільярды на войны, і заявіў, што свет «разбурае жменька тыранаў».

Кіраўнік Каталіцкай царквы выказаў гэтыя незвычайна рэзкія як для Папы заўвагі ў Камеруне пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў яго ў сацыяльных сетках.

Леў, першы Папа-амерыканец, таксама раскрытыкаваў лідараў, што выкарыстоўваюць рэлігійную рыторыку для апраўдання войнаў, і заклікаў да «рашучай змены курсу».

«Уладары вайны робяць выгляд, што не ведаюць: разбураеш за секунду, а каб аднавіць, часта не хапае цэлага жыцця. Яны заплюшчваюць вочы на тое, што мільярды долараў трацяцца на забойствы і разбурэнні, але рэсурсаў, неабходных для лячэння, адукацыі і аднаўлення, нідзе не знайсці», — заявіў ён.

У сваіх апошніх заявах пантыфік не называў ніводнага канкрэтнага лідара.

«Жменька тыранаў руйнуе свет, а трымаюць яго на сваіх плячах мноства братоў і сясцёр!» — дадаў ён.

Каментары13

  • Імя
    17.04.2026
    > свет «разбураецца жменькай тыранаў»
    не зусім так. свет разбураецца тымі, кто пагаджаецца з тыранамі.
  • Кашмар
    17.04.2026
    Асабліва агідна тое, што Трамп і Пуцін выхваляюцца на ўвесь свет тым, якія яны праведныя хрысціяне і абаронцы хрысціянскіх каштоўнасцей, але іх асабісты лад жыцця, ідэалогія і дзеянні не маюць нічога агульнага з хрысціянствам. I вялікая пашана Папе, што не саромеецца выкрываць гэтых цемрашалаў і варвараў.
  • Rycar
    17.04.2026
    У крыжовы паход на тыранаў!!!

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць