Аўто1212

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus

Фатограф з Гродна Сяргей Людкевіч, які цяпер жыве і працуе ў Варшаве, гатовы заплаціць каля 785 рублёў за інфармацыю пра лёс аўто. Кажа, што дапамагае знайсці машыну суседа. Але шанцаў знайсці машыну вельмі мала.

Фота: threads.com/@ludkevich.pro /facebook.com/sergeiludkevich

Зялёны Lexus rx350 скралі ў варшаўскім мікрараёне Кабаты.

«За інфармацыю, дзе можа быць запаркавана, даю 1000 злотых (785 рублёў — НН) таму, хто скажа. Хутчэй за ўсё, скралі 06.05.2026 а 4:43 раніцы», — напісаў ён у Трэдс.

У каментарах большасць людзей схіляецца да таго, што машыну, хутчэй за ўсё, ужо не знайсці, бо ў Польшчы скрадзеныя аўто цягам некалькіх гадзін разбіраюць на запчасткі.

На жаль, іх засцярогі абгрунтаваныя лічбамі статыстыкі. Раней агучваліся лічбы, што каля 80% скрадзеных машын сапраўды разбіраюць на запчасткі.

Хто такі Сяргей Людкевіч?

Людкевіч — фотакарэспандэнт з больш чым 10‑гадовым досведам працы ў СМІ. Здымаў фота і відэа для розных выданняў з Беларусі і Украіны. У 2020‑м асвятляў пратэсты ў Гродне. Пасля разгрому незалежных медыя ў пачатку 2021 года застаўся без працы ў фотажурналістыцы, сышоў у прыватныя здымкі і адкрыў фотастудыю ў Гродне. Пазней праз палітычны пераслед быў вымушаны з'ехаць з Беларусі. Цяпер жыве ў Варшаве, дзе, апроч працы з фота, працуе ў таксі.

Машыны ў Варшаве крадуць рэгулярна

Гэта далёка не адзінкавы за апошнія гады выпадак, пра які становіцца вядома грамадскасці, калі ахвярамі крадзяжу сталі беларусы. У верасні мінулага года таксама ў Варшаве ў беларусаў скралі Hyundai Kona, які быў на польскіх нумарах.

А, напрыклад, за дзесяць месяцаў 2023 года партал «АўтаГродна» некалі налічыў восем такіх выпадкаў.

Прычым з васьмі машын, скрадзеных у беларусаў, тады ўдалося знайсці толькі адну.

У 2024 годзе адбыўся, мабыць, самы дарагі крадзеж: у беларуса скралі Porsche 718 Spyder, кошт якога перавышаў $100 тысяч. Аўтамабіль быў зарэгістраваны ў Польшчы. На момант крадзяжу ён знаходзіўся на закрытым паркінгу — і нават гэта не дапамагло.

Таксама ўжо ў пачатку 2025 года ў беларуса скралі Lexus UX; машына таксама мела польскую рэгістрацыю.

Насамрэч машыны ў Польшчы крадуць, не ведаючы нацыянальнасць або грамадзянства ўласніка. Але тым не менш навіны пра тое, што машыну скралі ў беларуса, з'яўляюцца рэгулярна. Прычына гэтага крыецца ў агульных лічбах крадзяжоў.

Лічбы крадзяжоў аўто ў Польшчы пужаюць

Летась толькі ў Варшаве скралі 1324 аўтамабілі. Атрымліваецца, што ў польскай сталіцы ў сярэднім кралі па тры-чатыры машыны штодня. Таму і не дзіўна, што нярэдка ў гэты спіс трапляюць аўтамабілі, якія належаць беларусам.

Усяго ў 2024 годзе ў Польшчы было зафіксавана 9820 крадзяжоў. З іх амаль 1900 прыпадала на Варшаву.

Каментары12

  • Юзік
    08.05.2026
    дык што паліцмайстары пакрываюць тыя СТА, дзе разбіраюць скрадзеныя аўто?
    каб 1324 аўто ў год разабраць - гэта трэба мець магутнасці адпаведныя
  • Filipp
    08.05.2026
    У гэтым аспекце, у Беларусі жыць бяспечнее.
  • Барадзед
    08.05.2026
    Юзік, почему бы вполне приличной варшавской СТО не подзаработать на разборке украденной машины в 4:43 утра? Всё же спят, и никто ничего не узнает.

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме на ўсё лета забаранілі прымаць групы дзяцей1

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай26

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

Статкевіч заклікаў Лукашэнку не збіваць украінскіх дронаў, калі яны будуць ляцець на расійскія рэтранслятары24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць