Спорт

«Людзі знаходзяцца ў бамбасховішчах». Усік распавёў пра масіраваны напад на Украіну адразу пасля перамогі над Верховенам

Украінскі баксёр Аляксандр Усік пасля перамогі над Рыка Верховенам у баі за тытул чэмпіёна свету WBC у цяжкай вазе адразу ж згадаў пра масіраваны напад, які Украіна перажыла ноччу з боку Расіі.

Бой Аляксандра Усіка з Рыка Верховенам. Фота: Mohamed Hossam / Getty Images

Гэта была ўнікальная падзея — паядынак па правілах бокса паміж чэмпіёнам-баксёрам і чэмпіёнам па кікбоксінгу, які прайшоў у Егіпце. Аляксандр Усік атрымаў перамогу тэхнічным накаўтам у 11‑м раўндзе, абараніўшы свой тытул чэмпіёна свету па версіі WBC.

Гістарычны паядынак выдаўся для ўкраінскага чэмпіёна надзвычай складаным, аднак у 11‑м раўндзе Усік змог пераламаць ход паядынку, адправіўшы суперніка ў накдаўн моцным аперкотам, пасля чаго рэферы спыніў бой за секунду да канца раўнда, зафіксаваўшы перамогу ўкраінца тэхнічным накаўтам.

Адразу на рынгу Усіка спыталі, наколькі важная для яго гэтая перамога. Замест аповедаў пра поспех ураджэнец Крыма звярнуў увагу публікі на трагедыю, якая адбываецца на яго радзіме: падчас бою Расія распачала чарговую масіраваную атаку на ўкраінскія гарады з выкарыстаннем ракет і беспілотнікаў.

«Для мяне гэта [перамога] вельмі важная, але зараз мае людзі ва Украіне знаходзяцца ў бамбасховішчах, пад атакай. Мая дачка напісала мне: «Тата, ты пераможаш». Рыка, ты незвычайны. Мая каманда, я цябе люблю. Кацярына, ты маё жыццё і маё сэрца», — сказаў Усік.

«Я прысвячаю гэты бой украінцам і ўкраінскім вайскоўцам», — заявіў ён.

Гэты трыумф стаў 25‑й перамогай у прафесійнай кар’еры Аляксандра Усіка. Ён па-ранейшаму застаецца непераможным чэмпіёнам свету.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс20

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню2

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

У фонд Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню паступілі работы Восіпа Цадкіна

На «Дажынках» Мінскага раёна зладзілі выставу жанчын-перадавіц у чорных рамках ФОТАФАКТ8

Збіраюцца заяўкі на стыпендыі для беларускіх студэнтаў ад «Нябачнага ўніверсітэта для Беларусі»1

Трамп лічыць «вельмі класнай» ідэяй аб’яднанне Ірландыі10

На наступны тыдзень прагназуюць бабіна лета

У Баварыі на Дунаі злавілі анаконду1

Па колькасці самагубстваў у Еўрасаюзе лідзіруе Літва. А што з гэтым у Беларусі?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс20

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць