Легенда сусветнага футболу гуляе ў трэцім дывізіёне Італіі

Легендарны Раналдзіньё згуляў за «Равену» ў матчы 14‑га тура Серыі C супраць «Форлі».
46‑гадовы бразілец выйшаў у стартавым складзе італьянскай каманды і ўзяў удзел у галявой атацы на 36‑й хвіліне. Пасля першага тайма чэмпіён свету 2002 года і ўладальнік «Залатога мяча» 2005 года быў заменены, а «Равена» перамагла з лікам 2:0.
Гэта першы афіцыйны матч Раналдзіньё за 11 гадоў. Апошні раз бразілец выходзіў на поле ў афіцыйнай гульні ў верасні 2015 года, калі выступаў за «Флуміненсе». У студзені 2018 года ён абвясціў пра завяршэнні прафесійнай футбольнай кар'еры.
Раналдзіньё падпісаў кантракт з «Равенай» летам 2026 года і стаў акцыянерам клуба, які выступае ў трэцім дывізіёне чэмпіянату Італіі.
Прэзідэнт «Равены» Іняцыё Чыпрыяні назваў запрашэнне бразільца ажыццяўленнем даўняй мары
Трэці дывізіён — Серыя С — італьянскага футболу падзелены на тры групы па 20 камандаў. «Равена» ў сваёй групе займае другі радок, Пераможца групы аўтаматычна выходзіць у Серыю В. Каманды, што зоймуць другія месцы трапляюць у даўжэзныя стыкавыя матчы
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары