Вайна5050

Беларускага добраахвотніка Лахвіча пагалілі налыса і знялі прыніжальнае «пакаяльнае» відэа. Што вядома

Разборкі ў кадыраўскім стылі.

Аляксандр «Лахвіч» Наўковіч. Злева — паголены на «пакаяльным» відэа. Калаж: «Наша Ніва»

На старонках беларускага добраахвотніка Аляксандра «Лахвіча» Наўковіча ў сацсетках з’явілася дзіўнае відэа.

На ім Лахвіч — ужо без сваіх пазнавальных вусоў і барады — гаворыць у камеру «пакаяльны» маналог. Ён кажа, што вусы былі «адзнакай шляхты», а сам ён сваімі ўчынкамі нібыта паказаў, што гэтай шляхетнасці не варты. Далей ідзе серыя абразлівых фразаў пра самога сябе, а таксама пра іншага беларускага добраахвотніка — Аляксандра «Жэрара» Красоўскага, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА ва Украіне.

Тон відэа настолькі прыніжальны, а фармулёўкі настолькі не падобныя да звычайнай публічнай камунікацыі Лахвіча, што ў ветэранскай і добраахвотніцкай супольнасці адразу загаварылі: гэта вынік ціску. І пачалі шукаць ініцыятара. 

Хто такі Лахвіч

Аляксандр «Лахвіч» Наўковіч — адзін з пазнавальных беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, былы жаўнер батальёна «Літвін» Палка Каліноўскага.

Ён рэгулярна з'яўляўся ў публічнай прасторы як блогер, добраахвотнік і ўдзельнік палітычных дыскусій. Ён каментаваў вайну, беларускую апазіцыю, Каардынацыйную раду, перспектывы вызвалення Беларусі і ролю добраахвотнікаў у будучых пераменах. У сваіх інтэрв'ю і відэа Лахвіч часта казаў пра беларускую гісторыю, ВКЛ, нацыянальную годнасць і шляхецкі кодэкс паводзін.

У 2024 годзе Наўковіч абраўся ў Каардынацыйную раду. Ён належаў да таго крыла добраахвотнікаў, якое рэгулярна крытыкавала беларускія дэмакратычныя сілы за адсутнасць выразнай сілавой стратэгіі і за адарванасць ад людзей са зброяй.

Што кажуць у добраахвотніцкім асяроддзі

Байцы Палка Каліноўскага сцвярджаюць, што пасля з’яўлення роліка Лахвіч не адказваў на званкі пабрацімаў. Пазней яго знайшлі, з ім «усё добра». Публічна каментаваць сітуацыю ён адмаўляецца.

Наш суразмоўца з ліку байцоў лічыць, што па стылістыцы прыніжэння за відэа можа стаяць Радзівон «Гена» Батулін — былы камандзір батальёна «Тэрор». Такую здагадку выказалі і ў каментарах да відэа ў фэйсбуку. 

Суразмоўца тлумачыць сваю версію тым, што, паводле яго, Батулін раней ужо прымушаў асобных байцоў галіць вусы, бо яны нібыта «не шляхта». Акрамя таго, менавіта з асяроддзя Батуліна апошнім часам ішлі найбольш жорсткія абвінавачанні ў бок Жэрара.

З’яўленне відэа папярэджваў канфлікт: нібыта напярэдадні Лахвіч апублікаваў ролік, у якім крытыкаваў Батуліна. Сэнс той крытыкі быў у тым, што «калі іншыя ваююць, а ты едзеш у Адэсу адціскаць у мірных валанцёрку — гэта не шляхетна», а таксама што «калі Жэрар сядзіць і не можа адказаць на плёткі — гэта таксама не шляхетна».

Паводле суразмоўцаў, менавіта гэтая публічная крытыка выклікала рэзкую рэакцыю ў коле людзей, блізкіх да Батуліна. Пасля гэтага ў сацыяльных сетках пачалі з'яўляцца каментары, дзе словы Лахвіча называлі абразлівымі і недапушчальнымі.

Хто такі Радзівон Батулін

Радзівон «Гена» Батулін — фігура з доўгай і канфліктнай гісторыяй у беларускім добраахвотніцкім руху. Ён быў адным з публічных прадстаўнікоў батальёна «Тэрор», а пазней стаў адным з заснавальнікаў Беларускага добраахвотніцкага корпуса (БДК) разам з Ігарам «Янкі» Янковым і Андрэем «Бяссмяротным» Трацэўскім. Менавіта гэтыя трое ў снежні 2022 года запісалі відэазварот пра стварэнне новага беларускага вайсковага фармавання ва Украіне.

Пры гэтым сам «Тэрор» нарадзіўся ўнутры Палка Кастуся Каліноўскага, але ўжо летам 2022 года выйшаў з яго складу пасля ўнутранага канфлікту. Пасля гэтага падраздзяленне дзейнічала асобна, а затым увайшло ў БДК.

Вядома пра сувязь Батуліна з ультраправым асяроддзем. Яшчэ да поўнамаштабнай вайны ён быў блізкі да Сяргея «Боцмана» Кароткіх.

У інтэрв’ю і выступах Батулін часта выкарыстоўвае лексіку пра «новую шляхту», нацыяналізм, элітарнасць ваяроў і асаблівы кодэкс гонару. 

Каментары50

  • ололо
    01.06.2026
    Гена красава)) тут усё па справе
  • Да нет
    01.06.2026
    Мда, можно восхищаться "добровольцами" и проклинать орду. Ещё обязательно нужно отметиться в любви к Украине и Польше. Особенно Польше! Бастион как никак.
  • Воины света?
    01.06.2026
    Или воины Светы?

Цяпер чытаюць

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі1

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

У Глускім раёне жанчына стварыла музей пад адкрытым небам ФОТЫ1

Кіраўнік МЗС Францыі: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі Украіна атрымлівае ад еўрапейцаў4

Фільм беларуса трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара»

Расійскі вайсковец, які застрэліў шэсць чалавек на ўкраінскай Харкаўшчыне, расказаў, як гэта было. Сярод ахвяраў быў і дзядуля-рыбак20

Беларусы з пратэрмінаванымі пашпартамі змогуць падаўжаць дазвол на жыхарства ў Ірландыі2

Netflix сутыкнулася з праблемамі і будзе скарачаць штат2

Аляксандр Фядута пачаў працу ў прэстыжным польскім універсітэце12

«Каханы за 500 м ад вас». Наста Дашкевіч расказала, як год таму ляцела як на крылах да мужа ў Літву1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі1

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць