Грамадства99

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (РІКВ) ануляваў вынікі цэнтралізаванага тэсціравання аднаго з абітурыентаў, які падчас экзамену апублікаваў у інтэрнэце фотаздымкі тэставых заданняў, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: БелТА

Паводле інфармацыі РІКВ, вучань адной са школ Брэсцкай вобласці размясціў у тэлеграм-чаце варыянт заданняў па матэматыцы непасрэдна падчас правядзення ЦТ. Асобы адміністратараў гэтага чата таксама ўстаноўленыя.

Спецыяльная камісія разгледзела выпадак і прыняла рашэнне ануляваць вынік тэсціравання па матэматыцы для гэтага ўдзельніка.

Дырэктар РІКВ Дзмітрый Міронаў адзначыў, што вучань раней характарызаваўся станоўча і быў выдатнікам. Сярэдні бал ягонага школьнага атэстата складаў 9,1.

Таксама паведамляецца, што 6 чэрвеня павінна адбыцца яшчэ адно пасяджэнне камісіі, на якім будуць разглядацца іншыя выпадкі парушэнняў падчас ЦТ.

Каментары9

  • .
    05.06.2026
    Ён зліў тэсты - гэта дрэнна, аднак ягоны ўласны ўзровень ведаў быў і застаўся высокім.
    Карнікавая адукацыя, дзе веды анулююцца з-за непаслухмянасці.
  • Галя з Камароўкі
    05.06.2026
    Эх, хлопец, хто ж так паліцца ў ТГ? Спадзяюся, ен загадзя вывучаў замежную мову, каб гэты выпадак мог успамінаць, як смешную прыгоду?
  • Л
    05.06.2026
    ., я б з вамі пагадзіўся, калі б не той факт, што ён на ЦТ нейкім чынам дастаў тэлефон, а значыць і сьпісаць мог (і я ўпэўнены, што дзесьці штосьці ды падгледзеў)

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць