Удзельнікі цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) 2026 года змогуць даведацца свае балы без лішніх дзеянняў — дастаткова пачакаць аўтаматычнага SMS, паведамляе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.

Як толькі апрацоўка экзаменацыйных работ завершыцца, на мабільны тэлефон, указаны пры рэгістрацыі на ЦЭ, адразу ж прыйдзе паведамленне. Абітурыенту застанецца толькі адкрыць яго і азнаёміцца са сваім вынікам.
Апавяшчэнне будзе адпраўлена менавіта на той нумар, які быў зафіксаваны ў рэгістрацыйных дадзеных удзельніка.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары