Грамадства44

У студэнтаў ЕГУ пытаюцца, хто аплачваў іх навучанне

Прычым цікавіць перыяд з 2016 года.

Мяркуючы па пастанове аб завязенні крымінальнай справы, да людзей прыйшлі за аплату навучання ў ЕГУ, пачынаючы з 2016 года, піша «Вясна».

«Неўстаноўленыя асобы не раней за 30.04.2016 ажыццявілі прадастаўленне і збор грашовых сродкаў, каштоўных папер і іншай маёмасці для свядомага забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці экстрэмісцкай арганізацыі «Еўрапейскі гуманітарны універсітэт», прызнанай такой рашэннем Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 14.04.2026», гаворыцца ў пастанове.

14 красавіка Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які дзейнічае ў Вільні, быў прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкай арганізацыяй.

З пачатку месяца ў Беларусі пачаўся пераслед, звязаны з ЕГУ. Сілавікі распачалі крымінальную справу за садзейнічанне і фінансаванне «экстрэмісцкай дзейнасці». 

У межах гэтай справы па ўсёй краіне праходзяць ператрусы ў людзей, якія маюць дачыненне да ўніверсітэта. Праваабаронцам вядома больш чым пра 30 ператрусаў.

Так, у Віцебскай вобласці сілавікі прыйшлі з ператрусамі да былых студэнтаў, якія ўжо скончылі ўніверсітэт або пакінулі яго, не завяршыўшы навучанне. Іх таксама цікавіла, хто аплачваў навучанне.

Каментары4

  • Воўна
    10.06.2026
    Патрэбны грошы, будуць рабаваць. Мо ўжо трэба стрэльбы браць. Гэту лукашню трэба задавіць.
  • Выратаванне
    10.06.2026
    Прызнаюць напрыклад Еўраопт экстрэмісцкай арганізацыя, а я ім даначу не меньш як два разы на дзень.

    Альбо банк які пераводзіў грошы ў ЕГУ, а ў мяне ў гэтым банку рахунак і карткі і штомесячная аплата за абслугоўванне.

    І ўсё 361-2 ч.2.

    Але ёсць выратаванне, за што вялікі дзякуй нашай справядлівай дзяржаве: іду па выпіску за 10 гадоў, каб своечасова заявіць аб зробленым і так кожны месяц. Калі выпіска платная, не забываемся далучаць гэтую інфармацыю таксама.
  • Аналитик
    11.06.2026
    Я давно говорил, никаких сроков давности там нету, студентам ЕГУ пора валить

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць