Грамадства11

Выкладчыцу вакалу з Гатава асудзілі за палітыку

25‑гадовая Святлана Каралёва — вакалістка і выкладчыца, умее граць на чатырох музычных інструментах.

Святлана Каралёва падчас танцаў на Купалле ў Мінску, 7 ліпеня 2023. Фота: Stringer/Anadolu Agency via Getty Images

Святлане Каралёвай 25 гадоў. Яна з Гатава пад Мінскам. Адвучылася ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў, а пасля — у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Універсітэт яна скончыла ў 2020 годзе.

Дзяўчына звязала сваё жыццё з музыкай: яна працавала настаўніцай па класе вакалу ў музычнай студыі «Арт-квартал», дзе выкладала больш за тры гады. Святлана ўмее граць на чатырох музычных інструментах і вучыцца граць на пятым.

Святлана была артысткай арт-фольк-гурта. У складзе калектыву выступала на розных мерапрыемствах: на выставе «Белагра-2021», свяце Купалля ў Мінску ў 2023 годзе, на канцэрце да 9 Мая ў Палацы Рэспублікі ў 2024-м.

Святлана Каралёва. Фота: art-kvartal.by

Каралёва цікавілася фігурным катаннем, фотамастацтвам ды танцамі.

Невядома, пры якіх менавіта абставінах Святлану затрымалі сілавікі. Яе судзілі ў гэтым годзе ў Мінскім абласным судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Дзяўчыне прысудзілі хатнюю хімію.

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць падпіскі на незалежныя каналы, СМІ, наяўнасць спасылак на іх у сацыяльных сетках ці наяўнасць у сацсетках або на рэчах беларускай нацыянальнай, далукашэнкаўскай сімволікі. Да «экстрэмізму» залічваюць таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, афіцыйных гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай.

Шматлікія крымінальныя справы апошняга часу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмізму» былі звязаныя са «справай Гаюна».

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

«Справа Гаюна» пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

Заснавальнік «Гаюна» Антон Матолька адразу пасля ўзлому патлумачыў, як адбылася ўцечка інфармацыі, і абвясціў пра закрыццё праекта. 

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны 9594 людзей, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы) зачапілі каля 500 тысяч беларусаў. Некалькі соцень тысяч людзей вымушаныя былі пакінуць краіну. 

Каментары1

  • молодцы
    15.06.2026
    Внеочередные должности, звания, премии, льготы, квартиры, машины, коттеджи, спецобслуживание в спецбольничках, спецполиклиниках, спецсанаториях, открытие собственных фирм, красауцы из гкб и губопика обеспечили себе.
    Всё лучшее, нет, не детям!

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць