Свет44

У Расіі затрымалі студэнта, які замовіў піцу на імя Адольфа Гітлера

Супраць яго склалі пратакол аб «прапагандзе фашызму».

У Ніжнім Тагіле паліцэйскія затрымалі студэнта, які замовіў піцу ў «Додо Піца» на імя Адольфа Гітлера. Супраць яго склалі пратакол аб «прапагандзе фашызму», піша «Дождь».

«Забралі яго па месцы навучання. Аказваць супраціўленне або паспешліва ўцякаць ён не спрабаваў, у сваім учынку раскаяўся», — заявілі ў мясцовай паліцыі.

Увагу на ўчынак студэнта звярнуў дэпутат рэгіянальнага заканадаўчага сходу Аляксей Свалаў: «У «Додо Піца» малады чалавек зрабіў заказ пад нумарам 160 у 18:52. Імя ўказаў: «Адольф Гітлер». Усё гэта адбывалася на вачах майго сябра — удзельніка «СВА».

«Я не ўяўляю, якімі сіламі ён стрымаўся, каб не ўдарыць яго тварам аб стол, але лічу, што для вас гэта цалкам канкрэтны кейс», — сказаў ён.

Каментары4

  • Ёсік
    17.06.2026
    А чым ветэран сва лепей за Адольфа Г.? Яны ўсе нападнікі, забойцы цывільнага насельніцтва Украіны.
  • Van der Graaf
    17.06.2026
    Анімэ лепш за вэтэранаў.
  • Маскавіты хворыя людзі
    17.06.2026
    А якім чынам імя Адольфа Гітлера прапагандуе фашызм, калі ён быў нацыянал-сацыялістам, а фашыстам ніколі ня быў?

    P.S. Тады што атрымліваецца, пастанова суда з забаронай Майн Кампф гэтага Адольфа таксама прапагандуе 'фашызм'. Тэрмінова арэштуйце суддзю)

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Ізалюючы дыктатараў, мы павінны інвеставаць у людзей і іх еўрапейскія памкненні7

Трамп: Зяленскаму і Пуціну трэба сустрэцца, але яны не ведаюць, як4

Пуцін упершыню за сем месяцаў выехаў за межы Масквы і Пецярбурга4

Губернатар Бранскай вобласці апублікаваў фотаздымкі беларускіх дзяцей з бальніцы17

У Мінску здаюць у арэнду мікракватэру плошчай 10 «квадратаў»1

Максімальныя 400 балаў набралі выпускнікі з Баранавічаў, Светлагорска і Ліды

«А дзе лёгка? Дзе лёгка, сябры?». Што ўбачыў расійскі блогер падчас трохдзённай паездкі ў Беларусь21

Чалавек, якога абвінавачвалі ў забойствах, займаўся з дзецьмі ў летніку ў Віцебскай вобласці7

Пашынян публічна назваў аднаго са сваіх апанентаў «прабеларускім алігархам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць