Вайна1313

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева

У Сяргеева былі сур'езныя праблемы з лёгкімі, расказвае Аляксандр Клачко.

Андрэй Сяргееў. Скрыншот сюжэта АНТ

У прапагандысцкім сюжэце, які на днях паказалі на беларускім тэлебачанні, з'явіўся былы добраахвотнік палка Каліноўскага Андрэй Сяргееў. Цяпер ён за кратамі. 

«Наша Ніва» знайшла чалавека, які служыў разам з ім у першыя тыдні паўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну. Гэта Аляксандр «Кусь» Клачко — былы добраахвотнік батальёна «Волат» Палка Каліноўскага і сузаснавальнік дабрачыннай арганізацыі KUS у Літве. Мы паразмаўлялі з ім пра Сяргеева — як ён апынуўся ў добраахвотніцкім падраздзяленні і што магло прымусіць яго вярнуцца ў Беларусь.

Сустрэліся ў першыя дні вайны

«Гэта «Кот», — амаль адразу кажа Аляксандр Клачко, калі мы паказваем яму фота Андрэя Сяргеева. 

Яны пазнаёміліся 5 сакавіка 2022 года ў Явараўскім цэнтры для ўцекачоў каля Львова. Туды з'ехаліся беларусы, якія шукалі магчымасць трапіць у Кіеў і абараніць яго ад Расіі. Добраахвотнікі чакалі магчымасці выехаць на фронт.

Праз некалькі дзён групу забраў гуманітарны канвой з Варшавы на чале з «Дзядзькам» — Паўлам Шурмеем. Праз блокпасты яны дабраліся да Львова, дзе іх сустракаў Сяргей Бульба, а ўжо 8 сакавіка былі ў Кіеве.

«Ведаю, што ў савецкі час Сяргееў служыў у танкавых войсках. 11 сакавіка 2022 ён даслоўна сказаў мне: «Тут за чатыры дні даведаўся больш, чым за чатыры гады ў войску», — згадвае Аляксандр Клачко.

У канцы вясны 2022 года другая рота батальёна адправілася на баявыя задачы на Мікалаеўскі кірунак. З таго часу іх шляхі разышліся.

«Па чутках, Сяргееў дэмабілізаваўся праз стан здароўя — здаецца, кавід падкасіў», — згадвае наш суразмоўца. 

Паехаў у Беларусь на аперацыю

Апошні раз Аляксандр Клачко бачыўся з «Катом» у Варшаве ў сярэдзіне верасня 2022 года.

«Я тады вяртаўся з Вільні другі раз на фронт, і «Кот» з іншым добраахвотнікам захацелі са мной сустрэцца перад дарогай», — кажа наш суразмоўца. 

Менавіта падчас той сустрэчы Клачко даведаўся, што ў Сяргеева сур'ёзныя праблемы са здароўем.

«Магу памыляцца па часе, але тады я даведаўся, чаму быў вельмі здзіўлены, што ў «Ката» былі сур'ёзныя праблемы з лёгкімі. І ён ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю і выдалілі адно лёгкае. Пасля той сустрэчы я больш пра яго не чуў. Але тады яшчэ падумаў пра яго: як жа ты будзеш жыць у эміграцыі з падарваным здароўем?» — кажа ён.

Пры гэтым рызыка для чалавека, які ўжо паспеў засвяціцца ў беларускіх медыя як добраахвотнік, была відавочная.

«Наш фотаздымак на львоўскім вакзале публікаваўся ў «Басце» [тэлеграм-канале]. Таму сітуацыя са здароўем, відаць, была сапраўды вельмі цяжкая, калі ён рашыўся на такую рызыку», — мяркуе Аляксандр Клачко. 

«Часам вяртанне на радзіму можа разглядацца адзіным выйсцем»

У прапагандысцкім сюжэце заяўлялася пра магчымыя праблемы «Ката» з алкаголем.

Клачко не выключае, што той мог выпіць, але падчас службы нічога такога не бачыў.

«На службе я за ім гэтага не заўважаў. Так, дапускаю, што мог любіць выпіць. Але такая думка ў мяне ўзнікла ўжо пасля нашай апошняй сустрэчы», — кажа наш суразмоўца.

Пры гэтым Клачко характарызуе былога пабраціма як чалавека няпростага:

«Па характары — мае ўласнае меркаванне, але складаны — заўсёды спрачаўся з іншым савецкіх часоў афіцэрам свайго ўзросту наконт вайсковых момантаў. Мы не канфліктавалі, але і блізкімі нашы адносіны не былі».

«Ведаеце, я часам думаю, што для беларусаў з падарваным здароўем у вымушанай эміграцыі, асабліва для добраахвотнікаў, пры адсутнасці сістэмнай дапамогі з боку дзяржаўных ці грамадскіх арганізацый вяртанне дадому можа здавацца адзіным выйсцем, як бы гэта прыкра ні гучала. Нават калі гэты дом сёння акупаваны рэжымам Лукашэнкі і Масквой», — рэзюмуе «Кусь».

Каментары13

  • Не маеце права асуджаць, бо ніяк не дапамаглі
    19.06.2026
    Алкаголь? У чалавека выбар: памерці ад таго, што адмірае ворган, ці паехаць у палон. Дапамогі ад дыяспар, ад уладаў Украіны няма.
    У такім стане на мяжы смерці, без дапамогі, сябе ўявіце спачатку. І ўсё гэта пасля птср ад баёў.
  • хтосьці
    19.06.2026
    Не маеце права асуджаць, бо ніяк не дапамаглі , каб дапамагчы, трэба прынамсі даведацца пра бяду.
    А хто адмовіў чалавеку ў дапамозе, і адкуль пра тое вядома? Нават Украіна наўрадці стала б настолькі ганьбіцца!
  • .
    19.06.2026
    Не ўбачыў асуджэння ў матэрыяле, ўвогуле.
    Так што няясна, з кім так катэгарычна спрачаецеся.

    P.S. Эмадзі пад артыкуламі не заўсёды працуюць, не першы раз сустракаюся.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць