Грамадства1717

«Будавала кар'еру, каб цяпер сарвацца ў аграрны? Адназначна так!» Дэканы Горацкай акадэміі закахалі ў сябе сацсеткі

Натуральны вобраз упэўненых у сабе мужчын з выразным беларускім акцэнтам падкупіў стомленых офісных работнікаў і выклікаў сапраўдную хвалю жаночых сімпатый.

Дэканы Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Мікалай Кудравец і Андрэй Гарноўскі. Фота: скрыншот з відэа ў Instagram / atf_bgsha

Aфіцыйныя інстаграм-акаўнты Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі апублікавалі ролік, у якім запрашаюць паступаць да іх. Дэкан факультэта біятэхналогіі і аквакультуры Мікалай Кудравец трымае ў руках вялізную пластыкавую бутлю са смочкай і гладзіць штучнае цяля, прапануючы навучыць, як правільна гадаваць кароваў. Яго калега, дэкан агратэхналагічнага факультэта Андрэй Гарноўскі, прапануе вывучаць лічбавыя тэхналогіі і ствараць новыя сарты раслін.

Каб пазбегнуць лішняга стрэсу, яны прапануюць заключаць мэтавы дагавор і паступаць без экзаменаў. Ролік, відавочна, быў арыентаваны на ўчорашніх школьнікаў, але прыцягнуў зусім іншую аўдыторыю — людзей, якія перажываюць крызіс сярэдняга ўзросту. Іх падкупіла шчырасць і простасць аграрыяў, якія любяць і не саромеюцца сваёй справы.

Каментатары — айцішнікі, якія стаміліся ад пісання кода, маркетолагі і фінансавыя дырэктары, — прызнаюцца, што пасля роліка ім раптам захацелася кінуць свае офісы ў Мінску, Санкт-Пецярбургу, Маскве ці нават Лондане і паехаць у Горкі вучыцца аграрным навукам.

«Я ў крызісе сярэдняга ўзросту: агратэхналагічны факультэт».

«Мне 47, я заканчваў БДЭУ, а потым яшчэ і выкладаў. Але чаму мне раптам захацелася паступіць на факультэт, дзе мяне навучаць на трактары ездзіць?»

«Я будавала кар'еру ў маркетынгу і камунікацыях 10 гадоў, каб цяпер сарвацца і з'ехаць у Беларускі аграрны? Адназначна так».

«Сыну пакуль і трох гадоў няма, пачакаеце? Ён на 1/8 беларус, пройдзе па мэтавым?»

У каментарах адзначыўся нават расійскі блогер і ўрбаніст Ілля Варламаў: «Гучыць някепска, трэба ісці!». Блогеру нагадалі, што ў яго яшчэ ёсць час — да 29 ліпеня можна паступіць па мэтавым дагаворы без экзаменаў. Праўда, адразу папярэдзілі, што адпрацоўваць давядзецца пяць гадоў замест двух.

Беларускія мужчыны каго хочаш да сябе заманяць

Мікалай Кудравец са штучным цялём. Фота: скрыншот з відэа ў Instagram / atf_bgsha

На фоне маладых блогераў-інфлюэнсераў, якія прадаюць прыгожае жыццё, паспяховы поспех і курсы па псеўданавуковых практыках, вобраз спелых, салідных мужчын, якія займаюцца справай, максімальна набліжанай да зямлі, для многіх аказаўся глытком свежага паветра. Упэўненыя і шчырыя, апранутыя ў простыя летнія касцюмы са светлымі штанамі і сінімі кашулямі з кароткім рукавом — яны скарылі многіх жанчын. Гледачы адчулі ў героях відэа надзейнасць і спакой — дэфіцытныя якасці ў лічбавую эпоху.

«Ох ужо гэтыя беларускія мужчыны. Каго хочаш да сябе заманяць».

«Я адна пераглядала, каб разгледзець, ці ёсць пярсцёнкі ў таварышаў?».

«Здаецца, я хачу замуж за беларуса».

«Адразу відаць — нармальныя мужыкі!»

«Так па-добраму знята… Добрая, пазітыўная і карысная прафесія, і такія дэканы!»

Некаторыя каментатары, заўважыўшы выразнае беларускае вымаўленне, якое з правінцыі не здолелі выкараніць нават два стагоддзі русіфікацыі, адзначылі патэнцыял, які пакуль застаецца нераскрытым: «Ну чаму, чаму з такім вымаўленнем гэтыя мужчыны не размаўляюць на мове, якая натуральна гучала б з іх вуснаў».

Аднак беларускае вымаўленне не прыйшлося даспадобы некаторым расійскім пурыстам. Як і тое, што мясцовыя жыхары прынцыпова пішуць па-руску «белАрусы».

«І гаворка такая ж: исчо… тибя… научым…» — пачалі абурацца ў каментарах.

«Гаворыш на рускай, гавары правільна», — катэгарычна заявіў хлопец з Валгаграда.

Беларусы ў адказ адразу сталі ў абарону свайго права на ўласны акцэнт:

«Так мы ў Беларусі, а не ў Расіі, у чым прыкол дачэплівацца да гаворкі людзей?»

На іранічнае пытанне, ці навучаць у Горацкай акадэміі вымаўляць літару «гэ» і ці ўваходзіць гэта ў праграму, прадстаўнікі ўстановы з жалем адказалі: «У праграму навучання не ўваходзіць».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары17

  • Даёшь капитализм, товарищи!
    27.07.2026
    Сперва верните землю, отобранную Лениным, распустить колхозы, провозгласить неприкосновенность частой собственности, включая землю, на страже ее поставьте независимый от Лукашенко экономический суд. А вот потом и поговорим с какого хвоста к корове подходить. Узбеки вас не спасут.
  • //
    27.07.2026
    «Здаецца, я хачу замуж за беларуса».
    за сваіх ванек выходзе. пакіньце беларусаў беларускам
  • беларуская мова сэксуальная
    27.07.2026
    вось жа нехта да залысін дакалупаўся. дэканы даволі сэксі, так. а з такім вымаўленнем - тым больш

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць