Свет22

Аўтобус з польскімі турыстамі разбіўся ў Венгрыі. Загінулі 12 чалавек

У аўтобусе было каля 60 чалавек.

Аварыя адбылася раніцай 16 жніўня на аўтастрадзе М3 на паўночным усходзе Венгрыі. Аўтобус на прамым участку дарогі з’ехаў у кювет і перакуліўся.

Паводле венгерскай паліцыі, у аўтобусе знаходзіліся 57 пасажыраў і двое кіроўцаў.

12 чалавек загінулі, яшчэ некалькі дзясяткаў атрымалі траўмы. Сем пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім або крытычным стане.

Папярэдне мяркуецца, што кіроўца мог заснуць за рулём. Яго затрымалі.

Пацярпелых даставілі ў мясцовыя бальніцы.

Каментары2

  • Кол
    16.08.2026
    Спачуваньні.
    Учора бачыў аўтобус з польскімі турыстамі ля бістро. На шыльдзе было "ТuіTam" напісана. Напэўна гэта назва бюро подрожы. Паводзіліся не актыўна, размаўлялі напаўголасна, нібы не хацелі сябе выдаваць. З паўгадзіны стаялі, тое-сёе набылі, закусілі-выпілі-з'ехалі.
  • Satan
    16.08.2026
    Ну хв, хв... звычайна польскія кіроўцы робяць прыпынкі, мяняюцца своечасова. А вось бухім кіроўца мог быць сапраўды. Тутака пару тыдняў таму паліцыя кіроўцу трахтара супыніла... і ён зламаў алкатэстар)) прост такіх значэнняў у ім ня было прадугледжана)
    Ну, а на фурах тым мабыць кожны трэці паляк падвыпіўшы.

Цяпер чытаюць

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Усе навіны →
Усе навіны

У Вялікім тэатры галоўную люстру апусцяць у залу. Ахвотных запрашаюць на фотасесію2

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы8

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр24

Галоўнага расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва адхілілі ад эфіру «Вестей недели»3

Арменія збіраецца ў найбліжэйшы час падаць заяўку на ўступленне ў ЕС5

«Усе, хто хацеў, працу знайшлі». Як жывуць беларускія айцішнікі ў Латвіі4

Вялікабрытанія і Францыя перадаюць Украіне сакрэтныя даныя для вытворчасці крылатых ракет SCALP. Для Крымскага моста?11

Мужчына думаў, што знайшоў добрую вакансію на нафтавай платформе ў Нарвегіі, але страціў грошы

«Кладзём на сумленне!» Чым жыве Вадзім Галыгін12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць