Меркаванні3838

Канапацкая назвала Пуціна, Зяленскага і Пашыняна злоснымі — «бо недамеркі»

А вось ад Лукашэнкі, Аліева і «амаль двухметровага Трампа» яна ў захапленні. 

Свой допіс пра рост палітыкаў Ганна Канапацкая праілюстравала гэтым здымкам. Фота: anna.kanopatskaya / Facebook

Экс-кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Ганна Канапацкая апублікавала пост, у якім звязала рост палітыкаў з іх паводзінамі на міжнароднай арэне. 

«Вось тлумачце мне як жанчыне. Чаму мужчыны-недамеркі ў палітыцы такія злосна непрымірымыя?

Возьмем суседзяў па былым СССР: Пуцін, Зяленскі, Пашынян.

Ну адзін за другога ж карацейшы, хоць табурэтачку пад кожнага падстаўляй, а нянавісці і разбуральнага патэнцыялу для сваіх народаў — на дзесяцёх мужыкоў ростам з Аліева ці Лукашэнку.

Ды і амаль двухметровы Трамп — разумніца, прыгажун, міратворац!» — не пашкадавала Канапацкая нават Пуціна. 

Канапацкая ўдакладняе, што яна «не за гендарна-роставую сегрэгацыю», і яна не тая феміністка, што «ўсіх мужчын хацела б ва ўтыль адправіць».

Але яна не разумее, «чаму такая тэндэнцыя?» «І чаму мы ўсе, асабліва жанчыны ў кіраваных short kings дзяржавах, мусім быць закладнікамі рэцыдываў гіпафізарнага нанізму? Не разумею», — абураецца яна.

Каментары38

  • FF
    25.08.2026
    Тэма не раскрытая
  • И в бане в буденновке тоже
    25.08.2026
    Всё свои "банки" напоказ выставляет...
  • Ужо
    25.08.2026
    Гэта клімакс...

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму5

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства61

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію19

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў5

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму5

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць