У Непале пасля разбуральнага апоўзня зніклі сотні турыстаў, дзясяткі загінулых
У Гімалаях у выніку раптоўнай паводкі і сходу ледавіка загінулі як мінімум 22 чалавекі, каля 400 турыстаў лічацца зніклымі без вестак.

Катастрофа здарылася ў раёне горнага масіву каля мяжы Непала і Тыбета. Там адбыўся раптоўны снежна-каменны абвал. Гэты магутны апоўзень ледавіка сфармаваў часовую запруду, якая амаль адразу прарвалася і пусціла ўніз па каньёне гіганцкую суцэльную сцяну з вады, гразі і валуноў.
Спецыялісты адзначаюць, што за некалькі хвілін да абвалу ў гэтым раёне быў зафіксаваны землятрус магнітудай 4,4, які і мог паслужыць пускавым кручком для сходу лёду.
卧槽,卧槽,中国的边境口岸这是直接没了? https://t.co/s6Dsx2uIi5 pic.twitter.com/s2QfM1A86J
Стыхійнае бедства застала людзей знянацку, бо ў самім Непале ў гэты момант не было моцных дажджоў. Плынь цалкам знішчыла інфраструктуру, масты і прыбярэжныя паселішчы на сваім шляху.
Сярод зніклых — каля трохсот замежнікаў (у тым ліку грамадзяне Індыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Малайзіі), а таксама мясцовыя жыхары і гіды. Ці ёсць сярод зніклых ці пацярпелых беларусы, пакуль не вядома.
Зараз у пацярпелых рэгіёнах працягваецца маштабная выратавальная аперацыя з удзелам верталётаў і войска Непала, аднак пошукі ўскладняюцца рызыкай паўторнага сходу лавіны.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары