Свет22

Каля тысячы турыстаў загінулі ці зніклі без вестак у Непале і Кітаі пасля катастрафічных паводак

У Непале зніклымі лічацца 826 чалавек, у Кітаі — 558. 

AP Photo/Niranjan Shrestha

Выратавальныя каманды шукалі сотні зніклых без вестак уздоўж мяжы Непала і Кітая пасля катастрафічнага і смяротнага патоку вады і бруду, які днём раней прайшоў праз некалькі населеных пунктаў пасля абвалу ледавіка, піша AP.

Нацыянальнае ўпраўленне па зніжэнні рызыкі стыхійных бедстваў і кіраванні імі Непала паведаміла, што 826 чалавек лічацца зніклымі без вестак, а колькасць загінулых у выніку раптоўных паводак у краіне ў чацвер вырасла да 165. Непальскія ўлады ўзмацнілі выратавальныя работы ў найбольш пацярпелых раёнах Нувакот і Расува.

Кітайскі дзяржаўны тэлеканал CCTV асобна паведаміў, што 260 з 558 зніклых у Тыбеце — замежнікі, а двух мясцовых жыхароў удалося выратаваць. Паводле яго звестак, на раніцу чацвярга загінулі як мінімум тры чалавекі.

Катастрофа ў Непале і Тыбеце не з'яўляецца адзінкавым выпадкам. Рачная сістэма Лхэндэ-Кхола ўжо двойчы выходзіла з берагоў усяго за 14 месяцаў, а ўсё больш нестабільная ледавіковая сістэма Гімалаяў пагражае населеным пунктам, інфраструктуры і запасам вады ў адным з найбольш густанаселеных рэгіёнаў свету.

Каментары2

  • Ёсік
    27.08.2026
    Лукашэнка з пуціным дашлюць сваіх ратавальнікаў з неабходнымі рэчамі, ежай, вадой на дапамогу брацкаму кітайскаму народу? Не трэба было вучэньні сумесныя з жаўнерамі Беларусі кітайцам праводзіць, абудзілі цмока, атрымайце залевы і бяду, боўдзілы. Тое ж расейцы і ў вас будзе, калі прыміце на Ашулуке беларускіх адмыслоўцаў СПА, змые восеньню палову расеі.
  • Барадзед
    27.08.2026
    Вотэтода. 1300 человек одним махом.

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць