Эканоміка77

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака

Каманда польскага медыяпраекта Agro Profil, прысвечанага сельскай гаспадарцы, апублікавала больш як гадзінны ролік пра падарожжа ў Беларусь. Аўтары канала наведалі гаспадарку «Родан Агра» ў Слонімскім раёне, якой кіруюць грамадзяне Польшчы, піша «Радыё Свабода».

Бартломей Арданік — фермер у трэцім пакаленні. Ён вёў паспяховую гаспадарку ў Польшчы, але пасля таго, як яму не працягнулі арэнду зямлі, вырашыў шукаць прастору для бізнэсу за ўсходняй мяжой. Спачатку быў Казахстан, але падчас пандэміі ездзіць туды стала цяжэй. Апрача таго, паводле Арданіка, яму прапанавалі там не да канца празрыстыя схемы. Юрыстка параіла фермеру пацікавіцца Беларуссю. Арданік так і зрабіў і прыйшоў да высновы, што там такія ж магчымасці, як у Польшчы ў 2000-х.

«Я люблю чыстыя правілы гульні. І менавіта гэта я ўбачыў у Беларусі. Усё можна салідна прапісаць у дамове. Сістэма тут такая, як калісьці ў Польшчы. Зямля і гаспадаркі належаць дзяржаве. І дзяржава проста прыватызуе гэтыя гаспадаркі. Каля 25% беларускіх гаспадарак стратныя і ім даюць другі шанец праз прыватызацыю», — кажа Арданік.

Бартломей Арданік

У Беларусі з 1400 гаспадарак каля 300 стратных, тлумачаць аўтары роліку. І дзяржава шукае для іх інвестараў. Арданіку з напарнікамі ўдалося набыць такім чынам чатыры гаспадаркі і ўзяць у арэнду зямлю на 99 гадоў. Іх агульная плошча — больш за 26 тысяч гектараў. Разам з зямлёй палякі атрымалі ў спадчыну ад калгаса 3300 кароў. Гаспадарка спецыялізавалася на вытворчасці малака. Сёння ў гаспадарцы «Радон Агра» працуе 460 рабочых.

«Самым складаным было матываваць людзей, каб яны рабілі як на сябе, а не на дзядзьку. Раней яны рабілі ў гаспадарках-банкрутах. Таму цяжка было патлумачыць, што красці і піць нельга. Але мы паабяцалі, што за добрую працу мы будзем годна плаціць», — кажа Бартломей Арданік.

Рабочых у гаспадарку шукаюць і сёння. Заробкі трактарыстаў пачынаюцца ад 2500 рублёў, заатэхніка — ад 3000, электразваршчыка — ад 2200, слесара — ад 2000. На Слонімшчыну прыехалі польскія спецыялісты, якія заняліся трансфармацыяй і павышэннем эфектыўнасці.

«У Беларусі нікога не цікавіць колер скуры інвестара. Павінна рабіцца праца, людзі павінны добра зарабляць, а каровы павінны быць накормленыя. Павінен быць вынік», — гаворыць паляк.

Паводле Арданіка, палякі ўспрымаюць Беларусь як дзікую краіну. Калі людзі пытаюцца ў яго пра вырашэнне спраў пры дапамозе хабараў, ён адказвае, што ні з чым такім у Беларусі не сутыкаўся. Наадварот, мясцовыя раяць ніколі такога не рабіць. У Беларусі ўсё афіцыйна. Калі вы перавысілі хуткасць на дарозе, не ўздумайце прапаноўваць міліцыянту хабар, гэта можа кепска скончыцца, кажа польска-беларускі фермер.

На пытанне, дзе можна больш зарабіць, ён адказвае:

«У Беларусі ўсё таннейшае, а сабекошт сельскагаспадарчай вытворчасці больш за ўсё. Паліва каштуе менш за 3 злотыя, угнаенні можна купіць напалову танней, чым у Польшчы. А калі мы гаворым пра цану продажу прадукцыі, то гэта ўжо 70% польскай цаны».

Сярод праблем ён пералічвае санкцыі Еўрасаюза, ускладненую праз гэта лагістыку, кепскі доступ да запчастак.

«Але ўсе працуюць выдатна. Мы навучылі людзей, што можна працаваць дзень і ноч. Калі цёмна, то можна запаліць лямпачку. Работы поўна. Працуюць і нашы начальнікі. Калі трэба, і ў трактар сядуць, і карову падояць. Мы паказалі рабочым, што кіраўнік не ходзіць у белай кашулі, а сам ведае, што трэба зрабіць, што можа апрануць гумовікі і пайсці працаваць», — расказвае фермер.

Калі пяць гадоў таму Арданік пачаў весці гаспадарку, то адна карова давала 4‑5 літраў малака за дзень. Сёння каровы на яго ферме даюць па 30 літраў. Чаму да палякаў вынікі былі такія сціплыя? Аўтары роліку называюць некалькі прычын: слабая генетыка, сур’ёзныя праблемы з узнаўленнем статка і, нарэшце, недастатковая ўвага да якасці корму.

У першы год гаспадарання 450 гектараў рапсу далі ўраджайнасць менш за 10 цэнтнераў з гектара. Сёння яны на 4000 гектараў збіраюць па 35 цэнтнераў. Чаму? Раней на палетках было шмат пустазелля. Палякі распачалі з ім інтэнсіўную барацьбу.

Асноўная спецыяльнасць гаспадаркі палякаў — малако і мяса. Экспартаваць збожжа з Беларусі, паводле польскіх фермераў, складана, бо праз санкцыі зачыненыя парты ў суседніх Латвіі і Літве. Афрыканская чума свіней не спрыяе свінагадоўлі. Яны вырошчваюць і лён, але гэта, хутчэй, сімвалічныя плошчы. Беларусь палякі называюць малочнай краінай, за год у краіне прадукуюць 9 мільёнаў тон малака. 

«Колькасць кароў і малочных фермаў у Беларусі ўвесь час большае. Для нас гэта прыбытковая галіна. Мы, як прыватная гаспадарка, маем лепшыя ўмовы, чым дзяржаўныя фірмы, бо прадаем прадукцыю туды, куды самі хочам», — расказвае напарнік Арданіка Мацей Петшак.

«Я не вучыўся ў сельскагаспадарчай школе. Мой тата калісьці тлумачыў мне, што сельская гаспадарка гэта вельмі проста. Каб быў поспех, трэба проста рабіць у час, рабіць добра і рабіць танна. Я імкнуся рэалізоўваць гэтае правіла», — гаворыць Бартломей Арданік.

Каментары7

  • Дзікпікавіч
    02.09.2026
    Крэпкія хазяйственікі ціха кураць у старане
  • Tut
    02.09.2026
    Чыстыя правілы гульні ў Беларусі... Божачкі! Тое што у Беларусі тысяча палітзняволеных вас не цікавіць? Вы ведаеце, што вы прыехалі ў Беларусь каб плаціць падаткі якраз на ўтрыманне гэтага рэжыму і гэтых рэпрэсій?
    Калі будзе патрэба ваш бізнэс забяруць ці абкладаюуць вялізарнымі штрафамі ў адзін дзень.
    Па-першае, у лукашэнкаўскай Беларусі паспяховы сярэдні і буйны бізнэс плаціць лукашэнкаўцам пэўныя сродкі каб не чапалі (але гэта не 100% абарона ад страты бізнэсу), па-другое, мне цікава, што вы будзеце рабіць калі лукашэнка нападзе на Польшчу?
  • Tut
    02.09.2026
    кек, паслядоўнікі "Фронту" Тальвінскага, не інакш.

Цяпер чытаюць

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін абвясціў пра захоп горада, да якога расійскія войскі нават не падышлі17

ЗША зноў ударылі па Іране. Тэгеран атакаваў амерыканскія базы ў Іраку і Іарданіі

Пуцін пракаментаваў заяву Зяленскага пра закрыццё неба над Расіяй для цывільнай авіяцыі1

Навукоўцы вызначылі мяжу магчымасцяў ахалоджвання чалавечага цела

Пуцін заявіў, што замест кіраўніка ЦРУ ахвотней будзе перамаўляцца з Уіткафам і Кушнерам9

Экс-міністр унутраных спраў Турцыі прызнаў, што даваў аўтамабіль сыну Лукашэнкі6

Google запусціла Gemini 3.5 Transcribe для расшыфроўкі мовы. У спісе ёсць і беларуская

Зацвердзілі новы генеральны план Віцебска

На вуліцы Прытыцкага ў Мінску хуткая дапамога збіла дзвюх дзяўчат6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць