Свет1010

Трамп лічыць «вельмі класнай» ідэяй аб’яднанне Ірландыі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас візіту ў Дублін заявіў, што хацеў бы ўбачыць аб’яднаную Ірландыю, у склад якой увайшла б і Паўночная Ірландыя, якая цяпер знаходзіцца пад брытанскім кіраваннем, паведамляе Бі-бі-сі.

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images 

Падчас візіту ў Дублін Трампа спыталі, як ён ставіцца да магчымасці аб’яднання Ірландыі. Ён адказаў, што не хоча ствараць ніякіх праблем, аднак асабіста быў бы вельмі рады ўбачыць краіну аб’яднанай. Паводле яго слоў, у яго ёсць сябры па абодва бакі мяжы, а аб’яднанне стала б «вялікім гонарам для ўсіх».

Трамп таксама заявіў, што, на яго думку, аб’яднанне Ірландыі ўрэшце адбудзецца і што гэта было б «выдатнай рэччу». Пры гэтым ён адзначыў, што Вялікабрытанія таксама будзе мець сваё меркаванне наконт такога развіцця падзей.

Пазней амерыканскі прэзідэнт паспрабаваў растлумачыць свае словы. Ён сказаў, што пытанне аб аб’яднанні Ірландыі адносіцца да тых тэм, на якія практычна немагчыма даць добры адказ, незалежна ад таго, як менавіта яго сфармуляваць. Аднак ён падкрэсліў, што асабіста лічыць аб’яднанне Ірландыі «вельмі класнай» ідэяй.

12 верасня Трамп прыбыў у Ірландыю з двухдзённым візітам. У Дубліне і Дунбегу ў графстве Клер у сувязі з яго прыездам былі запланаваныя акцыі пратэсту.

Каментары10

  • Bob Rock
    12.09.2026
    Прэзідэнт Трамп -- Пераможца 🇺🇸
  • calma
    12.09.2026
    Bielarus4ever, не фанат Трампа, але смешна чытаць нейкія бздуры тыпу маскальксі агент. Так, ён самазакаханы эгаіст і часта робіць уражанне шалёнага, але якраз адносна НАТА ён даўно казаў дзяржавам-членам, што трэба больш выдаткоўваць на абарону, некаторыя як Іспанія да сённяшняга дня не хочуць. А ЕС, на вялікі жаль, але сама нарабіла сабе праблем, хаця яшчэ 15 гадоў таму была эканамічна на ўзроўні ЗША.
  • IRA
    12.09.2026
    Я даўно за аб'яднанне Ірландыі. Гэта значыць, што мяне цяпер назавуць ультраправым фашыстам папулістам трампістам?

Цяпер чытаюць

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая11

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Усе навіны →
Усе навіны

У Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску злавілі гіганцкага сома ФОТАФАКТ

П'яны камбайнёр наехаў на работнікаў: адзін чалавек загінуў

«Працягвайце рух». У Іспаніі абнародавалі запіс перамоваў машыністаў з дыспетчарамі перад крушэннем, у якім загінулі 68 чалавек4

Беларус знайшоў у Польшчы магілу прадзеда, які загінуў за два тыдні да заканчэння вайны. І прывёз туды бацьку2

Apple прэзентавала першы MacBook з сэнсарным экранам 2

Самалійскія піраты вярнуліся2

Дом Масквы ў Мінску курыруе супрацоўнік ФСБ9

Жанчына даглядала жывёл 40 гадоў і памерла ад укусаў леапарда

Былы следчы Юшкевіч: Сапега малайчына. Паводзіла сябе больш годна за таго, хто паказваў сябе гэткім мача18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая11

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць