Свет2929

Трамп паабяцаў па 5 тысяч даляраў кожнаму паўналетняму амерыканцу, калі рэспубліканцы захаваюць кантроль над Кангрэсам

Амерыканскі прэзідэнт, мяркуючы з усяго, упершыню ў гісторыі абяцае падобныя выплаты амерыканцам у кантэксце кампаніі прыцягнення галасоў выбаршчыкаў.

Фота: Win McNamee/Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў выплаціць кожнаму паўналетняму грамадзяніну ЗША па 5 тысяч даляраў у выпадку, калі рэспубліканцы захаваюць кантроль над Палатай прадстаўнікоў і Сенатам па выніках прамежкавых выбараў, што маюць адбыцца ў пачатку лістапада, піша Бі-бі-сі.

Трамп зрабіў гэтую заяву падчас выступу на з'ездзе Рэспубліканскай партыі ў Даласе, штат Тэхас.

«Калі рэспубліканцы захаваюць Палату прадстаўнікоў і Сенат ЗША, то дзякуючы нашаму неверагоднаму эканамічнаму поспеху… я выплачу кожнаму паўналетняму грамадзяніну Злучаных Штатаў дывідэнды сумай 5 тыс. даляраў», — сказаў прэзідэнт.

Ён растлумачыў, што гэта будзе «падобна да таго, як паспяховыя кампаніі выплачваюць дывідэнды інвестарам».

«Адзінае абмежаванне ў тым, што дывідэнды павінны быць патрачаныя ў ЗША», — дадаў Трамп.

«Мы не хочам, каб вы ехалі ў Канаду і трацілі грошы там. Мы не хочам, каб вы ехалі ў Кітай, Германію… Вы павінны выдаткаваць грошы ў ЗША», — сказаў ён.

Амерыканскі прэзідэнт, мяркуючы па ўсім, упершыню ў гісторыі абяцае падобныя выплаты амерыканцам у кантэксце кампаніі па прыцягненні галасоў выбаршчыкаў.

Акрамя таго, застаецца незразумелым, хто менавіта будзе накіроўваць гэтыя сродкі, якім чынам амерыканскі ўрад будзе сачыць за тым, як іх будуць выдаткоўваць, ды і наколькі законнымі наогул з'яўляюцца такія выплаты.

Трамп часта вылучае вельмі незвычайныя ідэі падчас мітынгаў, каб прыцягнуць увагу. У 2025 годзе колькасць паўналетніх жыхароў ЗША складала каля 267 млн чалавек.

Гэта азначае, што для выплаты ўсім ім «дывідэндаў Трампа» сумай 5 тыс. даляраў спатрэбілася б 1,34 трлн даляраў (зрэшты, не ўсе жыхары краіны з'яўляюцца яе грамадзянамі).

Цяпер Дэмакратычная партыя ў лідарах у большасці апытанняў грамадскай думкі, і ў яе ёсць сур'ёзныя шанцы атрымаць кантроль над Палатай прадстаўнікоў і нават Сенатам.

Падчас выступу ў Тэхасе Трамп заявіў, што параза Рэспубліканскай партыі ў лістападзе будзе азначаць, што амерыканцы «страцяць межы, страцяць зніжэнне падаткаў і страцяць бяспеку».

«Вас зноў чакае поўнае пекла, як усяго два гады таму», — дадаў прэзідэнт ЗША.

Паводле яго слоў, ЗША былі «пасмешышчам для ўсяго свету», але цяпер з іх больш ніхто не смяецца.

Каментары29

  • аххаха
    10.09.2026
    Паводле яго слоў, ЗША былі «пасмешышчам для ўсяго свету», але цяпер з іх больш ніхто не смяецца.

    аххаха
  • нешта
    10.09.2026
    15000 даляраў успомніліся
  • американский собес
    10.09.2026
    ...и пакет гречки не забудь

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля31

У Пятрухіна на стрыме выбілі з рук тэлефон. Блогер абрынуўся на беларусаў Уроцлава37

Самы доўгі тралейбусны маршрут Мінска збіраюцца зрабіць яшчэ даўжэйшым

У мінскім метро расказалі, колькі часу займае паездка ад першай да апошняй станцыі

Кіраўнік МЗС Літвы пракаментаваў магчымасць змякчэння санкцый супраць Беларусі і яе ролю ў мірных перамовах6

Гіганцкі фантан працаваў сёння раніцай у Мінску

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць