Грамадства1010

«Вашы пашпарты, банкаўскія карткі, браніраванні — у нашых руках». Хакеры ўзламалі сайт папулярнага тураператара Tez Tour

Беларускі сайт аднаго з найбуйнейшых міжнародных тураператараў Tez Tour узламаны. Хакеры сцвярджаюць, што спампавалі ўсю гісторыю вандровак беларусаў.

Фота: Яндэкс.мапы

Цяпер, калі заходзіш на сайт teztour.by, бачыш чорны экран і паведамленне, што кампанія спыніла сваё існаванне з 15 верасня.

Сцвярджаецца, што ўсе серверы скампраметаваныя. А хакеры з групоўкі DATASUCKERS спампавалі і знішчылі:

  • 45 398 685 запісаў браніраванняў
  • 21 515 914 заказаў тураў
  • 52 176 283 браніраванні гатэляў
  • 252 300 000 фінансавых транзакцый

Агулам страчана, як сцвярджаюць хакеры, 395,5 мільёна запісаў.

Хакеры звяртаюцца да кліентаў Tez Tour і да адміністратараў кампаніі:

«Паважаныя кліенты! Вашы пашпарты, замежныя пашпарты, даныя банкаўскіх картак, тэлефоны, адрасы і г. д. — знаходзяцца ў нашых руках, а кампанія не мае да іх доступу. Усё было выдалена. Адміністратары кампаніі, можаце не хвалявацца — вярнуць даныя немагчыма: усе вашы серверы цалкам захопленыя намі, дыскі перазапісаныя, каб выключыць магчымасць аднаўлення, а рэзервовыя копіі — выдаленыя. Толькі каб трапіць унутр і разабрацца, вам спатрэбіцца некалькі дзён, улічваючы вашу крыварукасць, не кажучы ўжо пра аднаўленне. Як кажуць… TEZ TOUR — УСЁ. Кампанія закрытая. Кліенты ідуць нах*й».

Адна з чытачак «Нашай Нівы» патэлефанавала ў кол-цэнтр Tez Tour у Беларусі. Там адказалі, што на сайце адбываюцца тэхнічныя працы і што заўтра ўсё будзе працаваць. Заклікалі не хвалявацца пра ўцечку дадзеных (якой, нібыта, няма) і паабяцалі, што ў хуткім часе можна будзе зноў браніраваць туры.

Сёлета гэта не першыя праблемы Tez Tour у Беларусі. У красавіку пракуратура Мінска распачала крымінальную справу па факце ўхілення ад выплаты падаткаў на суму звыш 700 тысяч рублёў «арганізацыяй, якая ажыццяўляе турагенцкую дзейнасць». Як стала вядома «Люстэрку», гаворка можа ісці пра знаёмага многім папулярнага тураператара Tez Tour.

Каментары10

  • Indrid Cold
    15.09.2026
    Гучыць як фэйк, альбо ханейпот - навошта тураператару захоўваць ~400 міліёнаў запісаў у базе дадзеных? Ніякага сэнсу трымаць такую вялікую базу дадзеных няма ад слова зусім. Нават сканы пашпартоў маюць свой час даўніны - навошта трымаць сканы пашпартоў 10-15 гадовай даўніны, калі яны ўжо даўно пратэрмінаваныя :)
  • Божечки-кошечки
    15.09.2026
    Прелестно, прелестно
  • Каша
    15.09.2026
    Indrid Cold, Паверце, пры працы з вялікімі базамі дадзеных часта значна прасцей проста захоўваць усё, чым рэгулярна праводзіць аўдыт, распрацоўваць і падтрымліваць палітыкі захоўвання і выдалення даных, сачыць за залежнасцямі і не зламаць нешта пры ачыстцы. Таму гэта цалкам можа быць праўдай.

    На практыцы старыя дадзныя нярэдка пачынаюць масава чысціць толькі тады, калі іх захоўванне становіцца занадта дарагім або з'яўляюцца жорсткія патрабаванні па retention. Сам па сабе факт, што пашпарт ужо пратэрмінаваны, яшчэ не азначае, што яго скан нехта аўтаматычна будзе выдаляць з базы.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць