Грамадства44

Кніга Сабіны Брыло пра Віктара Бабарыку выйшла па-беларуску

У выдавецтве Sviedki выйшаў беларускі пераклад кнігі Сабіны Брыло «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага пераследу ў фактах і дакументах».

Гэта кніга пра адну з самых гучных палітычных спраў найноўшай гісторыі Беларусі — але адначасова значна больш, чым гісторыя аднаго чалавека. Справа Віктара Бабарыкі становіцца тут своеасаблівай лінзай, праз якую мы глядзім на тое, што адбывалася не толькі з галоўным героем кнігі, але і з намі ўсімі. Праз факты, дакументы і храналогію адной справы паступова праступае гісторыя Беларусі 2020 года — ад надзеі і адчування магчымасці перамен да арыштаў, судоў і маштабных рэпрэсій.

Кніга будзе асабліва цікавая ўдзельнікам і сведкам падзей 2020 года, бо здольная вярнуць нас у атмасферу таго часу і нагадаць пачуцці і эмоцыі, якія мы перажывалі крок за крокам. Праз шэсць гадоў многае ўжо сцерлася з памяці, асобныя падзеі зліліся ў адну вялікую гісторыю, а тое, што тады адбывалася дзень за днём, сёння часта ўспрымаецца ўжо з іншай дыстанцыі. Гэтая кніга вяртае храналогію — і разам з ёю чаканне, трывогу, надзею, салідарнасць і паступовае ўсведамленне таго, што адбываецца з краінай.

Тым, хто не быў непасрэдным удзельнікам падзей 2020 года, кніга дае магчымасць убачыць і адчуць іх знутры — лепш зразумець, што тады перажывалі беларусы, чым жылі, чаго чакалі, чаго баяліся і як крок за крокам мянялася нашае адчуванне рэальнасці. Гэта асабліва важна для тых, хто быў у той час па-за Беларуссю, а таксама для маладзейшых чытачоў, для якіх 2020 год ужо становіцца гісторыяй.

Адначасова «Справа Віктара Бабарыкі» — важная дакументальная крыніца для журналістаў, даследчыкаў, гісторыкаў і ўсіх, хто вывучае беларускі 2020 год і палітычныя рэпрэсіі пасля яго.

Набыць кнігу можна на Allegro з дастаўкай па ўсёй Еўропе.

Каментары4

  • Крым не бутэрброд
    29.09.2026
    Як гэта адметна, што кніга пра беларускага палітыка выходзіць на расейскай мове, а толькі пазней па-беларуску.
  • За што змагаўся Каліноўскі
    29.09.2026
    У кнізе напісана пра гэтыя славутыя выказванні?

    www.youtube.com/watch?v=_SBTP54Rcr0
  • бугаёўка
    29.09.2026
    Чаму мочыце Краўцова, а Бабарыку не, хаця абое прарасейскія?

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць