А ў Мінску на рукі выдаюць па $1137, кажа Белстат.

Налічаны сярэдні заробак, то-бок бруднымі, за мінулы месяц склаў 3099,3 рубля, паведаміў Белстат. У параўнанні са жніўнем ён знізіўся на 36 рублёў. Калі ж браць чыстымі, то гэта будзе 2665,4 рубля.
Па сярэднім курсе даляра за жнівень гэта $1019 і $877 адпаведна (у жніўні за кошт меншага курсу было $1054 і $906 чыстымі).
Сярэдні заробак у Мінску за верасень склаў 4021 рубель бруднымі. Гэта 3458 рублёў чыстымі. У далярах — $1323 і $1137 адпаведна (у жніўні было $1360 і $1169).

Каментары