На польска-беларускай мяжы затрымалі шыкоўны BMW, скрадзены ў Германіі
На польска-беларускай мяжы ў пункце пропуску ў Тэрэспалі польскія памежнікі затрымалі аўтамабіль BMW M440i 2024 года выпуску, які знаходзіўся ў вышуку ў Германіі. За стырном машыны быў грамадзянін Германіі, які спрабаваў заехаць у Польшчу з Беларусі.

Фота: strazgraniczna.pl
Падчас праверкі высветлілася, што аўтамабіль быў скрадзены ў Германіі. Яго кошт ацэньваецца на 220 тысяч злотых, або каля 55,8 тысячы даляраў.

Фота: strazgraniczna.pl
Пачата папярэдняе расследаванне. Кіроўцу разам з аўтамабілем перадалі паліцыі ў Тэрэспалі для далейшых дзеянняў.
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары