Гэта ягоны 67‑ы хет-трык у кар'еру. Вялікаму партугальцу застаецца 15 галоў да адзнакі 1000 мячоў.

Форвард «Аль-Насра» ўчора забіў тры галы ў вароты «Аль-Хулуда» ў матчы 12‑га тура чэмпіянату Саудаўскай Аравіі (5:2, другі тайм).
Гэта 67‑ы хет-трек у яго кар'еры: 57 на клубным узроўні, 10 у складзе зборнай Партугаліі і першы хет-трык Раналду з мая 2024 года.
Зараз на рахунку Крышціяну Раналду 985 галоў у кар'еры. Да планкі 1000 мячоў застаецца ўсяго 15 галоў, і партугалец стане недасягальны на доўгі час або назаўсёды.
У Ліянеля Месі, які працягвае гуляць, зараз 934 мячы, у Пеле было 762.
Што да гульцоў, якія пакуль выступаюць, то ў паляка Роберта Левандоўскага 707 галоў, але ён вось-вось скончыць кар'еру. У Луіса Суарэса — 616, але ўругваец таксама хутка скончыць кар'еру, у Карыма Бенземы — 524.
Што да тых, хто не збіраецца вешаць буцы на цвік і знаходзіцца ў росквіце сіл: Хары Кейн мае 527 галоў. Кіліян Мбапэ — 428 галоў, Эрлінг Холанд мае 335.
Так што адна з галоўных інтрыг гэтага футбольнага сезона — як хутка Крышціяну Раналду заб'е тысячны гол у кар'еры і ўстановіць вечны рэкорд.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары