Кароль Бельгіі Філіп адмовіўся прыняць адстаўку прэм’ер-міністра краіны Барта дэ Вевера і даручыў яму як мага хутчэй завяршыць перамовы наконт дзяржаўнага бюджэту, паведамляе Le Soir.

Падчас сустрэчы ў Каралеўскім палацы кароль атрымаў афіцыйныя запэўніванні ад лідараў пяці партый, якія ўваходзяць у кіроўную большасць, што яны гатовыя пайсці на ўзаемныя саступкі дзеля дасягнення бюджэтнага пагаднення.
Кароль падкрэсліў, што неабходна знайсці баланс паміж захаваннем сацыяльнай згуртаванасці і стымуляваннем эканамічнага росту. Паводле заявы каралеўскага двара, усе пяць партый пацвердзілі сваю рашучасць як мага хутчэй дамовіцца пра збалансаваны бюджэтны курс на наступныя тры гады.
Чакаецца, што 16 лістапада Барт дэ Вевер зноў сустрэнецца з каралём і паведаміць яму пра вынікі перамоў.
Прэм’ер-міністр падаў заяву аб адстаўцы 2 лістапада пасля таго, як яго ўраду не ўдалося дасягнуць згоды наконт скарачэння дзяржаўных выдаткаў на 10 мільярдаў еўра. Кароль не стаў адразу прымаць рашэнне і на працягу апошніх дзён праводзіў кансультацыі з лідарамі партый кіроўнай большасці.
Раней, падчас саміту лідараў Еўрасаюза 16 кастрычніка, Барт дэ Вевер рашуча выступіў супраць абмеркавання магчымасці выкарыстання замарожаных актываў Цэнтральнага банка Расіі.
Прэм'ер Бельгіі заявіў пра адстаўку
Германія, Італія і Бельгія хочуць прыпыняць прыняцце новых законаў ЕС
Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары
Прэм'ер-міністр Бельгіі выказаўся за здзелку з Пуціным
Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў
Бельгія заблакавала наданне Украіне €140 мільярдаў рэпарацыйнага крэдыту за кошт актываў РФ
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары