Свет44

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары

Бельгія афіцыйна спыніла падрыхтоўку да дэмантажу ўсіх сваіх атамных рэактараў і фактычна змяніла ранейшы курс на поўны выхад з ядзернай энергетыкі, піша Deutsche Welle.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com

Урад краіны разам з французскім энергетычным канцэрнам Engie, які цяпер з’яўляецца аператарам бельгійскіх АЭС, пачаў перамовы аб магчымай перадачы дзяржаве ўсяго атамнага комплексу краіны. Гаворка ідзе пра ўсе сем рэактараў, што знаходзяцца на тэрыторыі Бельгіі.

На час гэтых перамоў усе работы па дэмантажы і закрыцці рэактараў будуць спыненыя. Улады патлумачылі гэта тым, што хочуць пакінуць адкрытымі ўсе магчымыя сцэнары развіцця сітуацыі.

Яшчэ некалькі гадоў таму Бельгія планавала цалкам адмовіцца ад атамнай энергетыкі. Для гэтага дзейнічаў спецыяльны закон аб паступовым закрыцці ўсіх рэактараў. Аднак у 2025 годзе парламент адмяніў гэты закон, пасля чаго ўрад атрымаў магчымасць перагледзець усю энергетычную стратэгію краіны.

Паводле папярэдняй дамоўленасці, дзяржава можа выкупіць у Engie не толькі самі рэактары, але і ўвесь звязаны з імі комплекс. У яго ўваходзяць персанал станцый, даччыныя прадпрыемствы, маёмасць, тэхнічная інфраструктура, а таксама фінансавыя і юрыдычныя абавязкі, у тым ліку звязаныя з будучым вывадам рэактараў з эксплуатацыі.

Асноўныя ўмовы магчымага пагаднення бакі хочуць узгадніць да 1 кастрычніка. Калі здзелка адбудзецца, французскі канцэрн цалкам пакіне ядзерны сектар у Бельгіі.

Прэм’ер-міністр краіны Барт Дэ Вевер заявіў, што ягоны ўрад выбірае бяспечную, таннейшую і стабільную энергетыку. Ён падкрэсліў, што выкарыстанне атамнай энергетыкі дазваляе менш залежаць ад імпарту нафты, газу і іншых відаў паліва.

На сёння ў Бельгіі працуюць толькі два рэактары. Адзін знаходзіцца на АЭС «Дул» каля мяжы з Нідэрландамі, другі — на станцыі «Тыанж» каля горада Льеж. Спачатку іх таксама планавалі закрыць, але пасля энергетычнага крызісу 2022 года тэрмін эксплуатацыі падоўжылі да 2035 года.

Яшчэ пяць рэактараў ужо спыненыя. Сярод іх вядомы «Тыанж-2», вакол якога доўгі час ішлі спрэчкі. У 2012 годзе спецыялісты выявілі ў яго корпусе тысячы дробных расколін, пасля чаго эколагі і палітыкі патрабавалі яго неадкладнага закрыцця. Канчаткова ён быў выведзены з эксплуатацыі ў 2023 годзе.

Усе бельгійскія рэактары былі пабудаваныя ў 1970‑х і 1980‑х гадах, таму частка крытыкаў лічыць іх маральна і тэхнічна састарэлымі.

Бельгія не адзіная дзяржава Еўрасаюза, якая вяртаецца да атамнай энергетыкі. Францыя і так атрымлівае большую частку электраэнергіі (каля 65%) з АЭС. Швецыя і шэраг краін Усходняй Еўропы таксама робяць стаўку на ядзерную энергетыку. У Польшчы, напрыклад, ужо рыхтуюцца да будаўніцтва першай уласнай атамнай электрастанцыі.

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен раней называла адмову ад атамнай энергетыкі ў некаторых краінах Еўропы, у тым ліку ў Германіі, стратэгічнай памылкай. На яе думку, ядзерная энергетыка дапамагае знізіць залежнасць ад нафты і газу і ўмацаваць энергетычную бяспеку Еўропы.

Каментары4

  • посмотрим на реакцию и поймем
    30.04.2026
    Урсула фон дер Ляйен и есть самая большая стратегическая ошибка
  • как до жирафа
    30.04.2026
    До европейцев доходит оооочень медленно. Но хорошо что хоть доходит
  • Бгг
    30.04.2026
    посмотрим на реакцию и поймем, злодея-мерзавца диктатора Орбана, узурпировавшего власть... сместили на простых выборах. Внимание вопрос - а на каких выборах можно сместить демократическую Урсулу? Тут хоть бы понять, на каких выборах она там вообще материализовалась.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран7

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

Сабака моцна пагрыз буйную купюру, але яе ўсё адно прынялі. У якіх выпадках не варта адчайвацца?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць