Выдавецтва «Папуры» анансавала выхад з друку рамана Эрнэста Хэмінгуэя «Бывай, зброя». Гэта першы пераклад твора з англіскай на беларускую, яго зрабіў Сяржук Мядзведзеў.

«Бывай, зброя» (A Farewell to Arms) — адзін з самых вядомых твораў Эрнэста Хэмінгуэя ўпершыню быў апублікаваны ў 1929 годзе. Раман апавяае пра кааханне, выбар, чалавечнасць і цану пачуццяў у звар’яцелым свеце.
Дзеянне разгортваецца падчас Першай сусветнай вайны ў Італіі. Галоўны герой, амерыканец Фрэдэрык Генры, служыць у санітарных войсках і паступова на ўласным досведзе пераконваецца ў бесчалавечнасці і бессэнсоўнасці вайны.
Кнігу неўзабаве можна будзе набыць у кнігарнях у Менску, а таксама замовіць праз маркетплэйсы.
Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы
Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве
Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі
«Мы ўсе ў шоку». Як страляніна ў цэнтры горада закранула беларусаў у Кракаве
Каментары