У інтэрнэце галасуюць за турыстычны лагатып Беларусі. Сярод лідараў праект былога палітвязня
Выбары праходзяць тут.
На сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме абіраюць турыстычны лагатып Беларусі. У суперфінал трапіла 20 кандыдатаў. У галасаванні ўжо прынялі ўдзел каля 1000 чалавек.
Перамагае варыянт «Адкрый Беларусь. Адкрый сябе» з васьміканцовай чырвона-залацістай зоркай.

На другім месцы варыянт Belarus One Love з сардэчкам.

А вось на трэцім месцы пакуль што знаходзіцца праект «Беларусь. Ляці насустрач» са стылізаваным буслом. Адметна, што яго аўтар — былы палітвязень Дзяніс Шарамецьеў. Ён і ягоная жонка Святлана Шарамецьева правялі па два гады ў калоніі за ўдзел у пратэстах.

Шарамецьеў заклікаў сяброў у сацсетках падтрымаць яго.
Галасаваць можна з кожнага ip-адраса адзін раз тут.
Агульны прызавы фонд складае 22 тысячы рублёў.
Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары