Моды11

Luxvisage выпусціў шыкоўны адвэнт-каляндар у выглядзе цягніка. Яго зноў немагчыма набыць у Беларусі

Затое можна паглядзець, як расійскія блогеркі рвуць падарункі.

Злева направа: расійскія блогеркі Каця Співак, Ганна Балганава і Яўгенія Мушчынкіна. Скрыншоты відэа ў інстаграме. Якасць палепшана ШІ

Айчынны брэнд Luxvisage штогод выпускае прыгожыя адвэнт-каляндары — але іх не прадаюць у беларускіх крамах.

Так, у 2024 годзе брэнд выпусціў адвэнт-каляндар на 12 акенцаў, які можа было набыць толькі праз «Вайлдберыз» — у беларускіх крамах яго не прадавалі.

Падарункі і ў ім паасобку каштавалі ў два разы танней, чым сам набор. Але галоўнае, што абурыла беларусак, — Luxvisage разаслаў для распаковак набор толькі расійскім блогеркам, быццам бы праігнараваўшы айчынную аўдыторыю. 

Летась у афіцыйным інстаграме брэнду таксама прапанавалі беларускам замаўляць адвэнты праз расійскія маркет-плэйсы. Крыўдным было тое, што ў «Залатым яблыку» ў Расіі яны каштавалі ў два разы танней.

Прыгожы варыянт, у якім касметыку схавалі ўнутры кардоннай каруселі, зноў жа атрымалі ў падарунак шматлікія расійскія блогеркі. А беларускам брэнд прапанаваў выйграць адвэнт праз конкурс у інстаграме — трэба было пакінуць каментар пад допісам. 

Такі падыход шмат хто палічыў грэблівым. Бо атрымліваецца, што расійскія блогеркі, якія можа і не чулі раней пра беларускі брэнд касметыкі, атрымалі яго бясплатна. А жанчыны, якія рэальна карыстаюцца прадуктамі Luxvisage, не могуць проста пайсці ў краму і набыць адвэнт-каляндар, а вымушаны ўдзельнічаць у конкурсах.

Сёлета сітуацыя яшчэ больш дзіўная. Luxvisage выпусціў авэнт-каляндар у выглядзе шыкоўнага цягніка — але ж набыць у Беларусі яго немагчыма, замовіць праз маркет-плэйсы таксама. Але трэба адзначыць, што сёлета адвэнт Luxvisage не будзе прадавацца і ў Расіі. 

Брэнд абяцае разыгрываць цягнікі з касметыкай праз свой інстаграм — і вось толькі так іх могуць атрымаць беларускі. 

Расійскія блогеркі ўжо маюць беларускія адвэнты і пачалі рабіць распакоўкі. Новую хвалю абурэння выклікала блогерка-мільённіца з Масквы Каця Співак.

Расійская блогерка Каця Співак. Скрыншот відэа

Мала таго, што яна ўвесь час распакоўкі мацюкалася, дык яшчэ і парвала прыгожы ўпаковачны паравоз, калі высвятляла, ці не прапусціла незнарок адзін з касметычных прадуктаў. А потым абвінаваціла брэнд у тым, што яны не паклалі інструкцыю — сама ж блогерка адразу не зразумела ідэю з паравозам і вагонамі (усё гэта можна змацаваць паміж сабой і выкарыстоўваць у якасці дэкору).

Расіянкі пакінулі шмат падбадзёрвальных каментароў блогерцы — маўляў, ніколі не бачылі такой дасціпнай распакоўкі. А вось беларускі шчыра абурыліся.

Абмяркоўванне адвэнту ў Threads

Але, здаецца, сёлета адвэнт атрымалі ўсё ж і беларускія блогеры. Пра тое, што яму даслалі такі падарунак, ужо распавёў Какабай. Праўда, ён адразу паведаміў, што гатовы яго перадарыць камусьці з падпісчыц. 

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал11

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

З 1 студзеня днём рух грузавікоў па МКАД плануюць забараніць

Трамп і Пуцін сустрэліся на палях саміта АЦЭС3

У Афрыцы зазелянела пустыня — і прычына гэтаму не толькі змена клімату3

У жаночых прыбіральнях Кітая з'яўляюцца пісуары. Навошта?1

Спявачка з Беларусі трапіла ў скандал у ЗША. Вінаваціць прафесара Калумбійскага ўніверсітэта ў згвалтаванні, а ён яе — у пераследзе сям'і13

Беларус расказаў, як правозіў ката самалётам з перасадкамі

На брэсцкім вакзале заўважылі апарат з «цублямі» замест рублёў1

Мінск прыме расійска-грузінскія перамовы2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь дабіваецца ад ЗША зняцця санкцый у абмен на палітвязняў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал11

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць