Меркаванні77

Андрэй Пачобут: Перад судом мы начавалі ў аўтазаку

Журналіста «Gazeta Wyborcza» вызвалілі пасля хадайніцтва польскага Міністэрства замежных справаў.

Журналіста «Gazeta Wyborcza» вызвалілі пасля хадайніцтва польскага Міністэрства замежных справаў.

Андрэй Пачобут расказаў карэспандэнту «Нашай Нівы», як яго затрымлівалі і судзілі.

19 снежня ён рабіў рэпартаж з акцыі пратэсту на вуліцах Мінска. Журналіста спрабавалі затрымаць, але ён паказваў пасведчанне і яго адпускалі.

Прыблізна ў 22 гадзіны на плошчы Незалежнасці ён падышоў да маладога чалавека, які ляжаў акрываўлены ў атачэнні міліцыянтаў. Ён пачаў па-польску паведамляць у рэдакцыю «GW» і ў гэты момант яму закруцілі рукі і адвялі ў аўтобус. Там, па яго словах, было шмат выпадковых затрыманых. Іх доўгі час вазілі па райаддзелах, але нідзе ні было вольных месцаў. Ноччу іх адвезлі на Акрэсціна, але і там было поўна затрыманых.

На ноч яго і яго суседзяў па аўтобусе зачынілі ў аўтазаку. У ім было вельмі халодна. Паводле назіранняў Андрэя, у падобных умовах начавала досыць шмат затрыманых.
Раніцай іх адвезлі на Сямашкі ў Дом правасуддзя. Судзіць мусілі ў судзе Кастрычніцкага раёну. Да пачатку працэсаў людзей трымалі ў падвале ў маленькіх катухах-адстойніках плошчай у 6 кв.м. Андрэя мусілі судзіць першым, яго прывялі да суддзі (Лабкоў). Але той загадаў міліцыянту адвесці журналіста назад, сказаўшы, што ягоную справу разгледзіць апошняй.
Затрыманых судзілі па канвееры — зачытвалі рапарт, выслухвалі паказанні міліцыянтаў і выносілі прысуд. Амаль усім — суткі.

Суддзя адмовіў Андрэю ў задавальненні двух хадайніцтваў — запрасіць адваката і дапытаць сведак затрымання, а таксама міліцыянтаў, якія яго схапілі. Судздзя зачытаў рапарт і абвесціў перапынак. Чакаць вердыкту журналісту давялося чатыры гадзіны. Гэты час ён бавіў у кампаніі канваіраў на калідоры.

Потым з’явіўся суддзя Лабкоў. «Ён быў увесь чырвоны, твар пайшоў плямамі. Потым прыйшоў начальнік Кастрычніцкага РУУС і заявіў: улічваючы род вашых заняткаў, улады вырашылі правесці дадатковую праверку па вашай спрвае. Вы свабодныя».

Андрэя выпіхалі на вуліцу, не даўшы прывесці сябе ў належны выгляд — так і выйшаў з матузамі ад абутку і рамянём у руках. «Мне сказалі, што мяне выклічуць па справе па месцы жыхарства», — патлумачыў Андрэй. На вуліцы ён пабачыў сваіх калегаў па арышце.

«Сумна. Мяне вызвалілі, а дзяўчына 21-гадовая, Галя, якая там апынулася зусім выпадкова, атрымала 10 сутак.
Яна нават на выбары не хадзіла. Спрабавала ў судзе нешта патлумачыць».

«Мне не зразумела, навошта было ўжываць брутальную сілу супраць людзей, якія разыходзіліся. Гэта праява таго, што ў кагосьці, хто прымаў такое рашэнне, здалі нервы». Журналіст кажа, што быў сведкам дзікунскага збіцця Яўгена Афнагеля — «білі ляжачага нагамі, скрывавілі ўсяго».

Андрэй не выключае, што ў Гродне яго могуць засудзіць. Але не губляе надзеі, што ўсё можа павярнуцца іначай. Журналіст кажа, што вызвалілі яго дзякуючы прынцыповасці ягонай рээдакцыі, якая «задзейнічала ўсе магчымыя сродкі для вызвалення».

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта10

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Усе навіны →
Усе навіны

19‑гадовы Віталь з Гродна паехаў ваяваць супраць Украіны. Скончылася ўсё вельмі хутка30

Кіраўнік Anthropic Дарыё Амадэі заклікаў запаволіць развіццё ШІ, каб ён не стаў небяспечным для людзей3

Расіяне зноў скупляюць аўто ў Беларусі. Але ад BMW даводзіцца адмаўляцца1

Айцішнік паехаў з Лодзі на святы ў Беларусь і трапіў за краты. Што пра яго вядома28

«Абганяю інамарку, дзеўкі млеюць за вуглом». На «Дажынках» у Смалявічах на сцэне спяваў намеснік кіраўніка раёна1

Арэнда жылля ў Беларусі для турыстаў за год падаражэла. Найбольш — у Нясвіжы1

Арына Сабаленка прайграла фінал US Open. Яна страціць званне першай ракеткі свету17

Пышная «Лэдзі ў сінім». Скульптура чарнаскурай жанчыны на Трафальгарскай плошчы падзяліла мастацкіх крытыкаў9

Ці праўда, што з гадамі чалавек пачынае пахнуць інакш? Вось што кажа навука3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта10

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць