Украіна ўдарыла па расійскай авіябазе «Саваслейка». Генштаб УСУ паведаміў пра пяць падбітых самалётаў
Паводле папярэдніх звестак украінскага Генштаба, на расійскім аэрадроме «Саваслейка» падбітыя тры МіГ-31 і два Су-34. Ступень пашкоджанняў яшчэ высвятляюць, але, як сцвярджаюць украінскія вайскоўцы, гэтыя самалёты некаторы час не змогуць лётаць.
Удары па аэрадроме ў Ніжагародскай вобласці наносілі 24 лістапада і ў ноч на 25-е, паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны.
«Саваслейка» — база, адкуль узлятаюць МіГ-31 — носьбіты ракет «Кінжал», якімі Расія атакуе ўкраінскія гарады. Су-34 расіяне выкарыстоўваюць, у прыватнасці, для скідання кіраваных авіябомбаў на ўкраінскія пазіцыі і прыфрантавыя населеныя пункты.
«Ступень пашкоджанняў і звесткі пра колькасць удакладняюцца. Ёсць імавернасць яшчэ лепшых навін», — заявілі ва ўкраінскім Генштабе.
Каментары