Вайна

Украіна ўпершыню ў гісторыі збіла з баі рэактыўны дрон пры дапамозе лазера

Украіна ўпершыню ў свеце збіла ўдарны беспілотнік з рэактыўным рухавіком пры дапамозе баявога лазера. Гэта адбылося падчас абароны аднаго з аб’ектаў крытычнай інфраструктуры. Для гэтага выкарысталі лазерную ўстаноўку Blysk, распрацаваную кампаніяй Carmin Sky.

Фота ілюстрацыйнае

Пра паспяховае прымяненне тэхналогіі паведаміў у фэйсбуку дарадца прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага па развіцці тэхналагічных напрамкаў абароны Сяргей Бяскрэснаў, вядомы пад пазыўным Флэш.

Паводле яго слоў, лазерныя сістэмы супрацьпаветранай абароны Blysk ужо дэманструюць першыя вынікі ў баявых умовах. У прыватнасці, адна з іх знішчыла рэактыўны беспілотнік «Герань».

Распрацоўка лазерных сістэм СПА вядзецца ў межах дзяржаўнай праграмы «Прыватная СПА» пры падтрымцы кластара абаронных тэхналогій «Брэйв-1». У гэтай галіне ва Украіне працуюць некалькі кампаній.

Бяскрэснаў адзначыў, што лазерныя тэхналогіі складаныя і патрабуюць значных фінансавых выдаткаў. Пры гэтым ён заклікаў пакуль не гаварыць пра серыйную вытворчасць такіх установак: цяпер працягваюцца выпрабаванні, падчас якіх лазерныя сістэмы выкарыстоўваюцца для абароны аб’ектаў крытычнай інфраструктуры.

Раней лазерную зброю ў рэальных баявых умовах паспяхова ўжываў Ізраіль. У 2024 годзе ізраільскія вайскоўцы збілі дзясяткі беспілотнікаў «Хезбалы» з дапамогай эксперыментальных лазерных установак. У снежні 2025 года армія атрымала першую паўнавартасную лазерную сістэму Iron Beam.

Вялікабрытанія таксама ў лістападзе 2025 года паведаміла пра паспяховае перахопліванне хуткасных беспілотнікаў лазернай устаноўкай DragonFire. Аднак гэта адбылося падчас выпрабаванняў на палігоне.

Асаблівасць украінскага выпадку — у тым, што ўпершыню заяўлена пра паспяховае знішчэнне рэактыўнага ўдарнага беспілотніка баявым лазерам непасрэдна ва ўмовах рэальных баявых дзеянняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін3

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Францішак тройчы бачыў д'ябла. Пра гэта кажа ягоны дзённік7

Да праекта ў Гальшанах прыцягнулі ідэолага «рускага свету» Дугіна. Яго паплечнік прапануе аднаўляць замак як «Царыцына»32

Электрамабілі задумвалі як ціхія. Цяпер іх вучаць гучаць, як бензінавыя

Ці варта купляць антыбактэрыяльнае мыла?

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»16

Амаль палова штрафаў, якія накладаюць на машыны з дыпламатычнымі нумарамі ў Хельсінкі, не аплачваецца. Беларусы таксама ігнораць

Прызналі «экстрэмісцкім» усё, што звязана з папулярным сайтам Autogrodno.by7

Нарожны камень, прыступкі ў вязніцу і «акно ў мінулае»: якія таямніцы адкрывае Крэўскі замак

Лукашэнка: Расія перамагае ваенным шляхам23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін3

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць