Фота Міністэрства па надзвычыйнах сітуацыях

Фота Міністэрства па надзвычыйнах сітуацыях

Паводле звестак на 8 лютага, у Беларусі паводкавымі водамі падтоплена больш за 200 падворкаў,

паведамілі ў прэс-службе МНС.

Так, у Брэсце і Брэсцкім раёне ў шасці населеных пунктах падтоплена 198 падворкаў, 81 падвал прыватных жылых дамоў, 200 садовых участкаў, тры ўчасткі дарог, 200 га сельскагаспадарчых угоддзяў. Падтапленне адбылося ў выніку моцнага раставання снегу, дажджу, высокага ўзроўню грунтавых вод, а таксама выхаду вады на пойму ракі Заходні Буг. Як адзначылі ў прэс-службе, на ліквідацыі наступстваў падтаплення працуюць камунальныя службы і прыцягваюцца ратавальнікі.

Акрамя гэтага, у выніку ўздыму ўзроўню вады ў рацэ Прыпяць у Жыткавіцкім (сем населеных пунктаў) і Петрыкаўскім (шэсць населеных пунктаў) раёнах Гомельскай вобласці падтоплена 26 падворкаў, 10 гаспадарчых пабудоў, тры ўчасткі дарог. Жыццезабеспячэнне населеных пунктаў не парушана. Вядзецца маніторынг гідралагічнага становішча, адзначылі ў МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?