Эканоміка33

Беларусь можа пераадолець крызіс за 15—18 месяцаў, лічыць намеснік кіраўніка Мінфіна РФ

Беларусь можа пераадолець фінансавы крызіс на працягу 15—18 месяцаў. Такое меркаванне выказаў 7 чэрвеня на сустрэчы з журналістамі намеснік міністра фінансаў Расіі Сяргей Сторчак.

Пры гэтым, паводле яго меркавання, праграма эканамічных мер у межах крэдыту МВФ, хутчэй за ўсё, узмоцніць эфектыўнасць тых мер, якія сталі ўмовай аказання фінансавай падтрымкі ЕўрАзЭС.

4 чэрвеня было ўхвалена рашэнне аб выдзяленні Беларусі крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС на 3 млрд. долараў. Стаўка плавае, адпавядае арыенцірам па запазычаннях РФ (зараз — 4,1%). Сродкі будуць выдзяляцца некалькімі траншамі на працягу 2011—2013 гадоў, у залежнасці ад выканання макраэканамічных умоў крэдытнай праграмы.

Як паведамляе РІА Новости, Сторчак удакладніў, што ўсяго ў гэтай праграме прыблізна 15 пазіцый.

"Прыватызацыя — гэта адзін элемент з, напэўна, 15 пазіцый",
— сказаў намеснік міністра, адзначыўшы, што не можа паведаміць іншыя ўмовы давання крэдыту, бо пытанне пра абвяшчэнне такой інфармацыі не было ўзгоднена з беларускім бокам.

Раней называўся аб'ём прыватызацыі актываў, якую павінна ажыццявіць Беларусь згодна з ўмовамі крэдыту ЕўрАзЭС, — 7,5 млрд. долараў на працягу трох гадоў.

Калі прагназаваць развіццё эканамічнай сітуацыі ў Беларусі з улікам крэдытнай падтрымкі, "то атрымаецца, як у нас (у Расіі. — РІА Новости.) было ў 1998 годзе, — спачатку глыбокае падзенне, а потым хуткі адскок і хуткае аднаўленне, калі толькі лінію на адзіны валютны курс, на выкарыстанне рынкавых інструментаў кіравання эканомікай яны вытрымаюць", адзначыў Сторчак.

"З улікам ранейшых нядрэнных зачынаў, якія ў іх былі з пункта прадукцыйнасці працы і сацыяльнай стабільнасці, я думаю, што некаторыя праблемы манетарнага характару яны ў стане будуць пераадолець досыць хутка", — сказаў намеснік кіраўніка Мінфіна РФ, удакладніўшы, што гэта можа заняць 15—18 месяцаў.

Паводле яго слоў, расійскі бок вітае зварот Беларусі па крэдыт МВФ.

На мінулым тыдні беларускі ўрад звярнуўся з просьбай да МВФ адкрыць новую праграму для краіны. Пры гэтым Мінск запытвае 3,5—8 млрд. долараў на тры—пяць гадоў.

"Наша праграма разлічана на 36 месяцаў. Хутчэй за ўсё, стэнд-бай МВФ будзе таксама арыентаваны на гэтыя ж тэрміны", — адзначыў намеснік кіраўніка расійскага Мінфіна.

Паводле яго слоў, будзе цікава паглядзець, наколькі макраэканамічная праграма для Беларусі, якая стала ўмовай выдзялення крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, будзе ўзгадняцца з прапановамі і ідэямі МВФ.

"Я думаю, што сінергія дзвюх праграм будзе вельмі добрай", — склаў Сторчак.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм14

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі мігранта з Беларусі асудзілі за распальванне варожасці да мігрантаў з Азіі1

Засталося толькі два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

Паліна Лур'е прадае ў Маскве кватэру Ларысы Долінай, за якую судзілася год7

38‑гадовую Алену з Кобрына асудзілі за палітыку3

Два абаронцы зборнай Аргенціны праігнаравалі Трампа на ўзнагароджанні

10 чалавек загінулі ў порце Адэсы ў выніку ўдару па судне, якое перавозіла збожжа2

Ратавальнікі эвакуявалі з Эльбруса цела 11‑гадовага хлопчыка і пацярпелага бацьку2

Ціханоўская пра офіс у Варшаве: На адзін з паверхаў зможа прыйсці кожны10

Праваабаронца Васіль Завадскі пайшоў вучыцца на гештальт-тэрапеўта4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм14

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць