Эканоміка22

Керымаў гатовы выдаткаваць на «Беларуськалій» максімум 6 млрд даляраў?

А на 15 млрд у яго папросту не хопіць сродкаў.

Сулейман Керымаў спрабуе знізіць цану за «Беларуськалій»

У Расіі застаўся толькі адзін вытворца калію. «Уралкалій» і «Сільвініт» завяршылі зліццё, стаўшы другой па велічыні калійнай кампаніяй у свеце. Але яе найбуйнейшы акцыянер Сулейман Керымаў не збіраецца гэтым абмяжоўвацца.

Бізнэсовец ужо вядзе перамовы з Ашчадным банкам аб фінансаванні ўгоды па выкупе кантрольнага пакета ў "Беларуськаліі", які Беларусь ацаніла ў $30 млрд. Калі аб'яднаць усе тры кампаніі, аб'ём вытворчасці калійнага холдынгу перавысіць 20 млн тон, што зробіць яго найбуйнейшым у свеце.

У чацвер кіраўнік Ашчаднага банка Герман Грэф паведаміў, што банк можа прафінансаваць угоду.

Крыніцы «Коммерсанта», знаёмыя з ходам перамоваў, удакладняюць, што яны пакуль знаходзяцца на «нулявой стадыі». Намеснік старшыні праўлення Ашчадбанка Андрэй Данскіх дадае, што ўгода будзе «вельмі складанай, доўгай і шматэтапнай» і банк «наўрад ці будзе адзіным крэдыторам». Але, удакладніў топ-мэнэджар, Ашчадны банк разлічвае на завяршэнне ўгоды ўжо сёлета.

«Беларуськалій» - адзін з найбуйнейшых у свеце і самы буйны ў СНД вытворца калійных угнаенняў. «Беларуськалій» і «Уралкалій» маюць агульную сістэму збыту: абодва прадаюць прадукцыю на экспарт праз СП "Беларуская калійная кампанія». Яшчэ ў пачатку года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што рэспубліка гатовая прадаць да 25% акцый дзяржаўнага «Беларуськалія». Але ў чэрвені ён ужо казаў, што ўрад ацэньвае кампанію ў $30 млрд і разглядае магчымасць продажу любога пакета зыходзячы з гэтай ацэнкі. Такім чынам, кантроль можа абысціся структурам Керымава прыкладна ў $15 млрд. Зрэшты, крыніцы «Коммерсанта» на рынку сцвярджаюць, што бізнэсовец спрабуе знізіць цану.

Канстанцін Юмінаў з Reiffeisen Bank лічыць,

што $15 млрд - занадта вялікая сума нават для «Уралкалія» і наўрад ці Керымаў зможа знайсці столькі сродкаў.
На яго думку, лімітавая сума, якую бізнэсовец зможа прыцягнуць, - $5-6 млрд. Для атрымання астатняй часткі неабходных сродкаў «Уралкалій» можа правесці SPO.

Прэзідэнт «Тройкі Дыялог» Рубен Варданян, кажучы аб адэкватнасці ацэнкі актыву Беларуссю, адзначыў, што «купляецца стратэгічнае прадпрыемства, з якім не толькі сённяшняя цана вызначаецца, але і будучыя абавязанні па экалогіі, па развіцці інфраструктуры, таму цана ўключае не толькі сённяшні плацеж, але і будучы".

У той жа час, паводле яго прагнозу, у ходзе перамоваў цана можа быць зніжаная. Аналітык «Тройкі Дыялог» Міхась Сціскін лічыць верагоднасць куплі структурамі Сулеймана Керымава кантрольнага пакета акцый «Беларуськалія» «даволі высокай». Пры гэтым, адзначае аналітык, калі адбудзецца зліццё «Уралкалія» з «Беларуськаліем», кампанія стане найбуйнейшым у свеце вытворцам - больш за 20 млн тон калію ў год.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне так добра раней ніколі не было». Як жыве беларуская сям’я, у якой жонка аддала нырку мужу1

СБУ атакавала авіябазу «Сакі» ў Крыме8

У мінскім аэрапорце запусцілі тэставанне сэрвісу па самастойнай рэгістрацыі і здачы багажу

У Беларусі ўжо +30°С

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе1

Добкін: Шмат гавораць, колькі работнікаў ШІ зробіць непатрэбнымі, але ж колькі новых спраў і прац ён дазволіць стварыць?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць