Грамадства44

Макей афіцыйна прадставіў калектыву Нацбанка Алымава — фота

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей афіцыйна прадставіў калектыву Нацыянальнага банка выканаўцу абавязкаў старшыні праўлення Юрыя Алымава. Пра гэта БелаПАН паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі галоўнага банка краіны.

На пасадзе першага намесніка старшыні Нацбанка Алымаў прапрацаваў з верасня 2001 года. 20 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб яго новым прызначэнні. Гэтае прызначэнне, паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, выклікана тым, што кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч нядаўна перанёс сур’ёзную аперацыю на сэрцы і павінен прайсці на працягу найбліжэйшых месяцаў курс медыцынскай рэабілітацыі.

Падчас прадстаўлення калектыву 22 чэрвеня Юрый Алымаў пацвердзіў, што на пасадзе выканаўцы абавязкаў кіраўніка Нацбанка ў няпростай эканамічнай сітуацыі, якая склалася ў фінансавай сферы краіны, асноўным прынцыпам яго працы застанецца прыхільнасць да ўзважанай фінансавай палітыкі.

«Мы ні ў якім выпадку не дапусцім некіраванага развіцця сітуацыі ні на валютным рынку, ні на рынку дэпазітаў і крэдытаў, ні ў іншых сферах нашай адказнасці», — сказаў Алымаў.

Паводле яго слоў, Нацбанк павінен зрабіць усё магчымае для найхутчэйшага вырашэння аднаго з самых важных пытанняў — нарошчвання дзяржаўных золатавалютных рэзерваў да ўзроўню, які б надзейна забяспечваў эканамічную бяспеку дзяржавы. Стварэнне такіх рэзерваў дазволіць не толькі поўнасцю нармалізаваць працу валютнага рынку, але і ўмацуе давер да нацыянальнай валюты і грашова-крэдытнай палітыкі.

Як растлумачылі БелаПАН ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка, у галоўным банку краіны два першыя намеснікі старшыні праўлення і любы з іх на перыяд адсутнасці старшыні можа яго замяшчаць. «Таму гэтая працэдура прызначэння выканаўцы абавязкаў была неабходная для таго, каб забяспечыць адзінаначалле», — сказаў прадстаўнік Нацбанка. Разам з тым назваць магчымыя тэрміны вяртання Пятра Пракаповіча на працу пасля курсу рэабілітацыі ў Нацбанку не змаглі.

Пятру Пракаповічу 68 гадоў. Нацбанк ён узначальвае з 1998 года. У студзені гэтага года Аляксандр Лукашэнка працягнуў тэрмін паўнамоцтваў Пракаповіча на пасадзе старшыні праўлення Нацыянальнага банка да 31 снежня 2015 года.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць