Запасайцеся папкорнам: «У цэнтры ўвагі» будзе прысвечана прэзідэнту Мядзведзеву
Экстраардынарны выпадак: анонс праграмы дало агенцтва БелТА.
Экстраардынарны выпадак: анонс праграмы дало лукашэнкаўскае агенцтва БелТА.
БТ абяцае адказаць на пытанне, чаму прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў не прыехаў у Брэст на памятныя ўрачыстасці 22 чэрвеня. Таксама, як анансуецца, у праграме прагучаць адказы на пытанні, чаму «падкрамлёўскія СМІ цкуюць Беларусь».
Праграма выйдзе на Першым канале ў 21.00 26 чэрвеня. Юрый Пракапоў заўжды быў рупарам, праз які перадаваліся пасланні з прэзідэнцкай Адміністрацыі.
З’яўленне такой праграмы — яўны палітычны заказ і палітычны сігнал.
Як высветлілася, расійскія бізнэсоўцы не наважваюцца купляць тыя беларускія прадпрыемствы, якія Лукашэнка гатовы быў бы прадаць. Рызыкі занадта высокія. У той жа час Расія знізіла памеры датацый Беларусі і абставіла крэдытаванне ўмовамі, якія Мінску цяжка прыняць. Гэта выклікала ў Мінска заўважную нервознасць.
У той жа час расійскія СМІ працягваюць сістэматычна трансляваць крытычныя рэпартажы пра Беларусь — выразны знак, што Масква хацела б бачыць на чале Беларусі іншага кіраўніка.
Каментары