Палітвязень, лідар «Маладога фронта» Зміцер Дашкевіч прыбыў адбываць пакаранне ў калонію ў горадзе Горкі (Магілёўская вобласць).
Як стала вядома сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу, амаль адразу пасля этапу Дашкевіч апынуўся ў штрафным ізалятары. Справа ў тым, што Зміцер адмовіўся па загадзе мыць турэмную прыбіральню.
Дашкевіч асуджаны на два гады калоніі за злоснае хуліганства. Нібыта ён разам з Эдуардам Лобавым за дзень да выбараў збіў двух мінакоў. На судзе «пацярпелыя» не паказаліся, гучалі толькі іхнія галасы.
Цяпер чытаюць
На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны
Каментары