Усяго патроху11

Магілёўскія бібліятэкі арганізуюць курсы камп'ютарнага навучання для пенсіянераў

У пяці бібліятэках Магілёва 1 кастрычніка адкрыюцца курсы камп’ютарнага навучання для пенсіянераў.

Як паведаміла дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва Галіна Краўчанка, рашэнне аб адкрыцці курсаў было прынята пасля маніторынгу грамадскай думкі, праведзенага бібліятэкамі вясной гэтага года. «У прапановах магіляўчан была просьба адкрыць курсы камп’ютарнага навучання для людзей пенсійнага ўзросту», — сказала Краўчанка.

Курсы разлічаны на дзве акадэмічныя гадзіны два разы на тыдзень на працягу трох месяцаў. На іх будуць прымацца не толькі пенсіянеры па ўзросце, але і тыя, хто выйшаў на пенсію па іншых падставах. «Курсы будуць весці нашы маладыя бібліятэчныя супрацоўнікі, якія нядаўна скончылі навучальныя ўстановы і добра валодаюць камп’ютарнай тэхнікай», — адзначыла дырэктар сістэмы бібліятэк. Паводле яе слоў, у групах будзе не больш за пяць слухачоў.

Падчас курсаў слухачы даведаюцца пра агульную будову камп’ютара, навучацца выкарыстоўваць базавыя офісныя дадаткі на пачатковым узроўні, працаваць у інтэрнэце, шукаць інфармацыю, працаваць з парталамі дзяржаўных службаў, набываць тавары і паслугі праз інтэрнэт, браніраваць гасцініцы і білеты.

Самі курсы будуць бясплатныя для слухачоў. Аплата, паводле слоў Краўчанкі, магчыма, будзе збірацца толькі за адну гадзіну карыстання камп’ютарам у памеры каля 1.200 рублёў.

Як адзначыла дырэктар сістэмы бібліятэк, калі слухачы паспяхова будуць праходзіць курсы камп’ютарнага навучання, у далейшым ім можа быць прапанавана авалоданне Photoshop і іншымі камп’ютарнымі праграмамі. Пры пастаяннай наяўнасці жадаючых паступіць на курсы бібліятэкі будуць арганізоўваць іх кожныя тры месяцы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Стаматолаг расказаў, як абараніць зубы дзіцяці, не адмаўляючыся ад салодкага

Ці дапаможа суперкрэдыт на новабудоўлі і другаснаму рынку? Пяць пытанняў пра іпатэку пад адзін працэнт2

63‑гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі2

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы34

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць