На мінскім стадыёне «Дынама» а 21.45 пачнецца матч другога тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў УЕФА паміж барысаўскім БАТЭ і іспанскай «Барселонай».

Стартавыя склады
:

БАТЭ — Аляксандр Гутар, Арцём Канцавы, Аляксандр Валадзько, Рэнан Брэсан, Максім Бардачоў, Ягор Філіпенка (капітан), Марка Сіміч, Эдгар Аляхновіч, Дзмітрый Бага, Філіп Рудзік, Мацея Кежман. У запасе: Павел Часноўскі, Дзмітрый Ліхтаровіч, Міхаіл Гардзяйчук, Арцём Радзькоў, Максім Скавыш, Кірыл Алексіян, Вадзім Курловіч.

«Барселона» — Віктар Вальдэс, Даніэль Алвес, Карлес Пужоль (капітан), Хаві Эрнандэс, Давід Вілья, Ліянэль Мэсі, Цьягі Алькантара, Хаўер Маскерана, Сэйду Кейта, Пэдра Радрыгес, Эрык Абідаль. У запасе: Хасэ Пінта, Жэрар Піке, Сеск Фабрегас, Серхіа Бускетс, Максвел, Адрыяна, Андрэя Фонтас.

У другім матчы групы Н італьянскі «Мілан» прымае чэшскую «Вікторыю». У першым туры БАТЭ згуляў на выездзе ўнічыю з «Вікторыяй (1:1), а „Барселона“ разышлася дома мірам з» Міланам «(2:2), піша БелаПАН.

Тым часам на «Дынама» — беспрэцэдэнтныя меры бяспекі. Перад пачаткам стадыён быў ачэплены міліцыяй, супрацоўнікі якой стаялі праз кожныя 20 метраў. На ўваходзе фанаты праходзілі больш пільны дагляд, чым на апошніх міжнародных матчах у Мінску.

За гадзіну да пачатку матча каля стадыёна сабралася вялікая колькасць заўзятараў. Шмат людзей пытаюцца «лішні» білет. Некаторыя трымалі таблічкі з надпісам «Куплю білет», паведаміў «Інтэрфакс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?