Эканоміка11

«Белнафтахім» заяўляе, што «вымушаны прытрымлівацца агульнасусветных тэндэнцый»

Дзяржканцэрн «Белнафтахім» размясціў на сваім сайце каментарый у сувязі з чарговым, сёлета ужо дзясятым, падаражаннем паліва. «У сувязі з тым, што Беларусь з’яўляецца ўдзельнікам міжнароднага рынку, закупляючы нафту і рэалізуючы больш як 60% нафтапрадуктаў, што выпрацоўваюцца, на экспарт на падставе біржавых каціровак, „Белнафтахім“ вымушаны прытрымлівацца агульнасусветных тэндэнцый», — гаворыцца ў паведамленні.

Цана на нафтапрадукты на еўрапейскім рынку, тлумачыць прэс-служба канцэрна, вызначаецца зыходзячы з біржавых каціровак. Зараз біржавыя каціроўкі на дызельнае паліва вышэйшыя за каціроўкі на бензін Аі-95. «А ў такіх еўрапейскіх краінах як Латвія, Польшча, Эстонія, Балгарыя, Венгрыя, Румынія, Вялікабрытанія, Швецыя, Кіпр і інш. цана на аўтазаправачных станцыях на дызельнае паліва вышэйшая, чым на бензін Аі-95», — прыводзіць прыклады «Белнафтахім».

У каментарыі таксама зазначаецца,

што беларускія НПЗ «вырабляюць дызельнае паліва еўрапейскага ўзроўню якасці, што адпавядае экалагічным стандартам Еўра-4 і Еўра-5 з ультранізкім утрыманнем серы,
падкрэсліла прэс-служба». «З улікам еўрапейскіх тэндэнцый канцэрнам „Белнафтахім“ таксама прынята рашэнне аб апераджальным росце рознічных цэн на дызельнае паліва ў параўнанні з цэнамі на высокаактанавы бензін Аі-95 пры рэалізацыі праз АЗС у Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.

Апрача таго, зазначаюць у канцэрне, «рост спекулятыўнага вывазу пераважна дызельнага паліва за межы рэспублікі стварае перадумовы для магчымага дэфіцыту гэтага віду нафтапрадуктаў у краіне (у трэцяй дэкадзе кастрычніка продаж паліва на прыгранічных АЗС у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам узрос у 3–6 разоў)».

«Белнафтахім» таксама ўказвае, што «пасля ўстанаўлення адзінага валютнага курсу беларускага рубля дыспарытэт цэн з суседнімі дзяржавамі павялічыўся

(рознічная цана на ДП у Беларусі на 38% ніжэйшая, чым у маскоўскім рэгіёне Расійскай Федэрацыі, на 85% ніжэйшая, чым ва Украіне, у 2,6 разу ніжэйшая, чым у Літве, Латвіі і Польшчы)».
«Вываз за мяжу з мэтай перапродажу нафтапрадуктаў, прызначаных для ўнутранага рынку, негатыўна ўплывае на эфектыўнасць працы нафтаперапрацоўчых заводаў рэспублікі», — падкрэсліваецца ў паведамленні прэс-службы канцэрна.

Як паведамлялася раней, з 10 лістапада бензін у Беларусі падаражэў у сярэднім на 3,5%, дызельнае паліва — на 7%. Літр бензіну Нармаль-80 каштуе зараз 4.900 рублёў (+160, або 3,38%), Аі-92 — 5.150 (+180, або 3,62%), Аі-95 — 5.550 (+190, або 3,54%), дызпаліва — 5.750 (+390, або 7,28%).

Раней кошт паліва павышаўся 3 сакавіка (у сярэднім на 5%), 31 сакавіка (на 10%), 24 мая (на 20%), 7 чэрвеня (на 30%), 21 ліпеня (на 3%), 20 жніўня (на 3%), 14 верасня (на 3%), 1 кастрычніка (на 5%) і 16 кастрычніка (бензін — на 3%, дызпаліва — на 5%). 9 чэрвеня па патрабаванні Аляксандра Лукашэнкі, якое прагучала наступным днём пасля масавай акцыі мінскіх аўтамабілістаў «Стоп-бензін», цэны былі зніжаныя на 13–22%.

З пачатку года Нармаль-80 падаражэў у 2,18 разу (было 2.250 рублёў), Аі-92 — у 1,79 разу (2.870), Аі-95 — у 1,71 разу (3.240), дызпаліва — у 2,23 разу (2.580).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы15

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

Навукоўцы хочуць замарозіць Арктыку, якая растае5

Трамп заклікаў Расію і Кітай да здзелкі па дэнуклеарызацыі2

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

Дзяржканалы поўняцца абвінавачваннямі на адрас Украіны. Ніводзін дзяржканал не апублікаваў каментары ўкраінцаў. Рэакцыі Лукашэнкі дагэтуль няма30

Украінскі амбудсмен пасля трагедыі ў Бранскай вобласці звязаўся з Беларуссю5

Апублікавалі новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі6

Пацярпелых у Бранскай вобласці перавязуць у Беларусь1

РНБА Украіны: Правакацыя нікчэмная і мае ўсе прыкметы скаардынаванай аперацыі без якіх-небудзь фактычных доказаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы15

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць