17 лістапада ў Віцебску супрацоўнікамі АБЭЗ Кастрычніцкага РАУС і Кастрычніцкага аддзела аховы быў затрыманы 30-гадовы віцебчук,
які з сакавіка 2009 па верасень 2011 займаў кіроўную пасаду ў адной з буйных арганізацый горада.

Як паведамляе прэс-служба дэпартамента аховы, затрыманы, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, выкраў з тэрыторыі прадпрыемства, размешчанага па вул. П. Броўкі, 34, будаўнічыя матэрыялы, прычыніўшы матэрыяльную шкоду ў памеры 40,4 млн рублёў. 18 лістапада супраць яго распачатая крымінальная справа па ч. 4 арт. 210 КК «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі», максімальнае пакаранне прадугледжанае гэтым артыкулам — да дванаццаці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?