Аляксандр Лукашэнка бачыць асноўную прычыну агульнаеўрапейскага крызісу ў звычцы жыць не па сродках.

«Калі паглядзець на трыльёны даляраў, якія запускаюцца ў абарачэнне ЗША, і сотні мільярдаў еўра, якія бяздумна ўкідваюцца еўрапейцамі ў топку сусветнага фінансавага пажару, то становіцца не па сабе», — заявіў А. Лукашэнка, выступаючы ў пятніцу ў Мінску на з’ездзе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Ён адзначыў, што «драма агульнаеўрапейскага крызісу, якая прама цяпер разгортваецца перад нашымі вачыма, таксама ў значнай ступені звязана з звычкай жыць не па сродках»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?