Жыхар вёскі Вайнідзеняты Смаргонскага раёна, 18 снежня, угнаў у мястэчку Свір Мядзельскага раёна «Сітраен С5».

18 снежня ў 10.10 у міліцыю звярнуўся 42-гадовы жыхар мястэчка Свір, які паведаміў, што паўгадзіны таму з вуліцы Савецкай невядомы ўгнаў яго «Сітраен С5».

Быў уведзены план «Перахват». Машыну затрымаў нарад ДАІ Смаргонскага РАУС у 14.00 каля вёскі Завелле Смаргонскага раёна. Ва ўгоне падазраецца 18-гадовы жыхар вёскі Вайнідзеняты Смаргонскага раёна, які нідзе не працуе. Ён затрыманы. Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Угон транспартнага сродку» (арт.214 ч.1).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?